За штурвалом комбайна Николай Слижов, механизатор ОАО “Беленево”, тридцатый сезон

Жытняе поле ААТ “Бяленева” непадалёк ад вёскі Рындзева месцамі быццам хто прыкатаў. А таму камбайн Мікалая Сліжова рухаецца павольна. Часам камбайнер спыняе яго, дае задні ход.

 — Поле яшчэ добра не прасохла ад расы. Да таго ж падсеяна канюшынай. Таму спяшацца нельга – могуць быць значныя страты ці зернем заб’е шнэк, — дае тлумачэнні механізатар, не адрываючыся ад вытворчага працэсу. Мы гутарым з ім у кабіне камбайна. – Але палегліца ўтварылася не ад канюшыны. Ліўневыя дажджы і вецер, што мелі месца на гэтых днях, пастараліся.

 Мой субяседнік ведае што гаворыць. За штурвалам камбайна ён трыццаты сезон. А калі палічыць гады, у якія школьнікам быў памочнікам камбайнера ў бацькі, набярэцца яшчэ не менш пяці.

 — Тады мы працавалі на “Ніве”, а ў 1989 годзе ў першы свой самастойны сезон мне ў калгасе “Ясная зара” даверылі “Дон”, — успамінае Мікалай Сліжоў. – Не скажу, што камбайн быў дрэнны. Але да работы на нашых узгорках ён быў не прыстасаваны.

 На той час у хлопца за плячыма была тэрміновая служба ў арміі, вучоба пасля 8 класаў Какоўчынскай СШ у Смальянскім сельскагаспадарчым тэхнікуме і дыплом агранома, нават, працоўны стаж у некалькі месяцаў у якасці аграхіміка аднаго з калгасаў Дубровенскага раёна.

 — Я ў тэхнікум паступіў, бо там, акрамя дыплома можна было атрымаць права на кіраванне аўтамабілем, трактарам, вабіла мяне рамантыка дальніх дарог, — на жаль, рэалізаваць мару не ўдалося, — уздыхае Мікалай Аляксеевіч.

 Хоць імкнуўся ўсёй душой. Пасля службы ў войску вярнуўся ў роднае Какоўчына, аднак ад прапановы папрацаваць па спецыяльнасці аграномам адмовіўся. Віктар Цюцюноў, які тады ўзначальваў сельгасарганізацыю, добра ведаў сваіх землякоў і спакусіў маладога спецыяліста новай тэхнікай, прапанаваў калгаснае жыллё. Так хлопец і застаўся працаваць механізатарам, кожны год заступаючы на жніўную вахту, да якой заўжды ставіцца адказна, грунтоўна, як вучыў некалі бацька. Некалькі апошніх гадоў яму ўдавалася намалочваць больш за тысячу тон збожжа. Ды і раней намалоты былі досыць важкія.

 Сёлета ў Мікалая Сліжова камбайн, які ААТ “Бяленева” перадалі з аграсэрвісу. Нямала давялося пахадзіць вакол яго, пакуль прывёў у рабочы стан. Па гэтай прычыне не змог удзельнічаць ва ўборцы рапсу – пазнавата пачаў рамонт. Ды і вёў яго адзін. У полі Мікалай Сліжоў таксама працуе без памочніка.

 — Хлопцы-практыканты з Гарадоцкага аграрнага каледжа пастаянна знаходзяцца ў полі. Калі што здарыцца ў каго, дапамагаюць, — расказвае ён. – А так, на што той памочнік. Калі б знайсці раўназначную замену – гэта іншая справа. Ды і то, на сучаснай тэхніцы камбайнер і адзін без праблем можа працаваць 12, а то і 14 гадзін. На абед таксама ехаць не трэба – кормяць у полі, дарэчы, у нас бясплатна.

 Незаўважна за размовай напоўніўся зернем бункер, аб чым камбайнеру прасігналізаваў бартавы камп’ютар.

  — Ураджайнасць, думаю, не менш як 25 цэнтнераў з гектара. Значыць, каб выканаць зменную норму, мне трэба намалаціць 28 тон зерня. Аднак трэба старацца зрабіць больш, бо намалот звыш нормы аплочваецца па двайным тарыфе, — дзеліцца планамі механізатар.

 30 чэрвеня для Мікалая Сліжова было трэцім днём сёлетняга жніва. У папярэднія дні за змену менш за 40 тон зерня на ток не адпраўляў. Звычайна працоўны дзень камбайнера ў ААТ “Бяленева” пачынаецца рана – з 8 гадзін ужо ў полі. Некаторы час адводзіцца на абслугоўванне машын, рэгуліроўку.

 — Сёння пачалі жаць прыкладна ў 10 гадзін. Дзякаваць богу трэція суткі без дажджу. Метэаролагі зноў абяцалі дзень без ападкаў. На адвозцы зерня з’явіліся аўтамабілі з Сянна. Так што, выпрацоўка на камбайн будзе ўзрастаць, — не хавае сваіх спадзяванняў Міхаіл Сліжоў. — А што залежыць ад камбайнераў, мы зробім усё магчымае, каб збожжа было сабрана з поля.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Фота аўтара.

 

 

admin

Recent Posts

Пьяный житель Шумилино пытался застрелить милиционера, его задержали при попытке сбежать

В Шумилино местный житель в состоянии сильного алкогольного опьянения пытался застрелить милиционера, а затем сбежать,…

20 часов ago

Команда Сенненского района представила Витебщину на республиканских соревнованиях по мини-футболу

Команда Сенненского района, в состав которой вошли учащиеся СШ № 1 райцентра, представляла Витебскую область…

20 часов ago

В Сенненском районе завершают отопительный сезон

В Сенненском районе завершают отопительный сезон. На основании Правил подготовки организаций к отопительному сезону, его…

20 часов ago

На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правосознания и правовой культуры граждан“

На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правовосознания и правовой…

21 час ago

Лукашенко дал интервью журналисту телеканала RT Рику Санчесу

 Президент Беларуси Александр Лукашенко дал интервью телеканалу RT, передает корреспондент БЕЛТА. Интервьюером выступил ведущий RT,…

22 часа ago

На территории Сенненского района проходит профилактическое мероприятие «Пьяному и бесправному не место на дороге!»

⚡️На территории Сенненского района проходит профилактическое мероприятие "Пьяному и бесправному не место на дороге!" 🚔Фокус…

24 часа ago