Бываюць імгненні, калі час паварочвае назад, і старажытныя паданні ажываюць, напаўняючыся новым дыханнем.
Менавіта такую магію падарылі гледачам фіналу V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу «Нашчадкі традыцый» Дар’я Гарнак, Захар Грамузаў, Дар’я Глухарова і Паліна Русіна – навучэнцы Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі, сярэдняй школы №2 г.Сянно, Студзёнкаўскай школы.
Гартаючы старонкі альбома «Ажыўшыя легенды роднага краю», яны запрасілі ўсіх у дзіўнае падарожжа. У глядзельнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, дзе праходзіла творчая абарона праектаў, усталявалася цішыня. Яна захапіла ўсіх гледачоў: ад пачынаючых даследчыкаў да кампетэнтнага журы з ліку навукоўцаў. У тое імгненне межы часу сцёрліся: праніклівыя галасы, апранутых у нацыянальныя касцюмы юных сенненцаў, таямнічыя мелодыі, мультымедыйнае суправаджэнне перанеслі кожнага ўглыб стагоддзяў, дзе легенды сінявокага краю «ажылі» праз выяўленчае мастацтва, анімацыю, тэатр, жывое слова, штучны інтэлект.
Гэта праведзенае даследаванне не пакінула журы абыякавымі. Праект «Арт-лабараторыя. Ажыўшыя легенды роднага краю» быў удастоены вышэйшай узнагароды – дыплома I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. За гэтым поспехам стаіць цеплыня шматлікіх рук, душ і сэрцаў. Мы дзякуем юным мастакам, чые работы захавалі дыханне гісторыі, і педагогам, якія былі мудрымі настаўнікамі ў гэтым пошуку.
Наша шчырая ўдзячнасць сацыяльным партнёрам, разам з якімі мы выхоўваем юных патрыётаў, а таксама бацькам нашых выхаванцаў. Упэўнены, гэты поспех не стане фінальнай кропкай, ён будзе пачаткам новых дасягненняў.
Валянціна КАРЖЫЦКАЯ, загадчык адзялення Сенненскага РЦДіМ.
⛺️ФОТОФАКТ: трехдневный традиционный районный туристический слет собрал приверженцев здорового образа жизни на берегу озера Богдановское.…
От врачей до младшего персонала - накануне профессионального праздника — Дня медицинских работников - в…
В Сенненском райисполкоме «прямую телефонную линию» и личный прием граждан провел первый заместитель Председателя Комитета…
Прошло заседание Сенненского районного исполнительного комитета под руководством председателя райисполкома Александра Клячина. Участие в нем…
На базе Представительства Белгосстраха по Сенненскому району прошел учебно-практический семинар для вновь назначенных ответственных за…
Президент Беларуси Александр Лукашенко ознакомился с опытом работы предприятия "БелИнтерГен" и ее дочерней структуры "БелИнтерГен-агро"…