З 2 па 9 красавіка ў нашай краіне праходзіць добраахвотная акцыя «Тыдзень ле­­­су-2016»

З 2 па 9 красавіка ў нашай краіне праходзіць добраахвотная  акцыя  «Тыдзень ле­­­су-2016». Сёлета яна прысвечана 30-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС і праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да рашэння агульнадзяржаўных задач дзеля ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. Прыняць удзел у грамадска важнай справе могуць усе жадаючыя.

— У Багушэўскім лясгасе падрыхтаваны аб’екты, на якіх добраахвотнікам прадаставяць магчымасць пасадзіць дрэва, добраўпарадкаваць тэрыторыю, стварыць памятную алею ці закласці дэндрапарк. Пералік аб’ектаў можна знайсці на сайце лясгаса www.bogles.by. Такім чынам, кожны жыхар раёна мае шанц унесці асабісты ўклад у справу захавання і павелічэння лясных багаццяў. Лясгас забяспечыць усіх жадаючых пасадачным матэрыялам і прыладамі працы, — падкрэсліла ў размове Таццяна Шугальская, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце. Па яе словах, у рамках акцыі ў школах раёна прадугледжаны цыкл лекцый, гутарак, якія прысвечаны лесу і яго насельнікам. Удзельнікі акцыі змогуць азнаёміцца з работай лясніцтваў, пагутарыць з лесаводамі.

Практычная дапамога лесаводам — не мэта акцыі. Галоўная задача ў іншым — звярнуць увагу людзей на значнасць для грамадства, эканомікі краіны лясных рэсурсаў. 37% тэрыторыі Сенненскага раёна занята лесам. На жаль, у апошнія гады ў ім усё часцей з’яўляюцца несанкцыянаваныя сметнікі з будаўнічых і бытавых адходаў. Асабліва іх шмат паўз аўтамабільных дарог, вакол населеных пунктаў, паблізу месцаў масавага адпачынку, аўтастаянак. Усё гэта сведчыць аб нізкай экалагічнай культуры людзей, аб безадказных адносінах да прыроды. Лесаводы, якія з’яўляюцца ініцыятарамі «Тыдню леса», што традыцыйна праходзіць штогод у нашай краіне, спадзяюцца — людзі, пасадзіўшы некалькі маленькіх парасткаў у зямлю, не будуць бязлітасна знішчаць і губіць лес, не пакінуць непатушаным вогнішча пасля адпачынку на прыродзе.

Акцыя «Тыдзень лесу-2016» носіць добраахвотны характар. Тым не менш, хочацца спадзявацца, што ўдзел у ёй прыме значная колькасць грамадзян нашага раёна.

admin

Recent Posts

Время квасить : рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты

Рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты. Ингредиенты: капуста белокочанная — 1-2 вилок, морковь (крупная) —…

13 часов ago

Как правильно убрать и хранить капусту?

Каким будет хранение капусты, зависит от своевременности и правильности ее уборки. Многие сорта капусты являются…

13 часов ago

Международные выставки по деревообработке и дорожному строительству открылись в Минске

Международные специализированные выставки "Деревообработка", "Дорожное строительство" и "Автосервис. Механика. Автокомпоненты" открылись в Минске. Как отметил…

13 часов ago

Беларусь рассчитывает нарастить поставки плодоовощной продукции в Санкт-Петербург

Поставки белорусского продовольствия в Санкт-Петербург ежегодно увеличиваются.  Недавно открылся пятый флагманский магазин "Белорусская деревня" в…

14 часов ago

Первый республиканский конкурс «Учащийся года» проходит в Беларуси

В Беларуси стартовал республиканский конкурс "Учащийся года - 2026", направленный на поддержку талантливой молодежи и…

19 часов ago

В МЧС напомнили о факторах опасности при тумане

Спасатели предупредили о рисках при тумане, сообщает БЕЛТА со ссылкой на МЧС. По данным Белгидромета,…

20 часов ago