Зима на Сенненщине началась ещё в ноябре

З пачатку зімы, па звестках Алены Барадзіной, начальніка раённай метэастанцыі, выпала 94 мм ападкаў пры норме 86. Яны назіраліся пераважна ў выглядзе снегу, іншы раз – імжы, дажджу.

— Упершыню за апошнія некалькі гадоў зіма парадавала жыхароў раёна марозным і снежным надвор’ем, — лічыць мая субяседніца.

 Зіма прыйшла на Сенненшчыну своечасова, што здарылася яшчэ 13 лістапада. Хаця звычайна гэта адбывалася пазней. Снег выпаў 23 лістапада. І не было такога дня, каб снежнае пакрыццё поўнасцю сыходзіла.

 Студзень, які традыцыйна вызначаецца нізкімі тэмпературамі, сёлета выдаўся даволі спакойным і не марозным. Сярэднясутачная тэмпература паветра склала – 5,8°С, што на 0,8 градуса ніжэй за кліматычную норму. Самым халодным днём можна назваць 24 студзеня, калі слупок тэрмометра апусціўся да – 19,8°С. Па даных метэастанцыі, за апошнія трыццаць гадоў самым халодным быў студзень 1987 года. Тады сярэднямесячная тэмпература паветра склала -16,9°С, што на 12°С ніжэй нормы. У тым жа годзе зафіксаваны і самыя марозныя ночы: 7 і 11 студзеня — – 32°С. А самы цёплы дзень быў 10 студзеня 2007 года. Тады слупок тэрмометра падняўся да адзнакі +10,6°С.

 Як сцвярджае Алена Аляксандраўна, сёлетняя зіма даволі спрыяльная для азімых культур. Такі вывад супрацоўнікі раённай метэастанцыі зрабілі, бо пастаянна сочаць за станам раслін, адбіраючы пробы.

— Снег лёг на мёрзлую зямлю. На сённяшні дзень тэмпература глебы на глыбіні, дзе знаходзіцца вузел кушчэння азімых зерневых на палях, за якімі ўстаноўлены кантроль, вышэй аптымальных значэнняў для перазімоўкі – каля 0°С, — адзначыла субяседніца. — Такая тэмпература і даволі высокае снежнае покрыва, вышыня якога складае 31 сантыметр, абараняе расліны. У той жа час, захаванне такой аграметэаралагічнай абстаноўкі да канца зімоўкі і неактыўнае развіццё вясенніх працэсаў можа выклікаць у азімых культур павышаны расход пажыўных рэчываў, назапашаных з восені. Пры захаванні працэсаў работнікі сельскай галіны будуць папярэджаны для правядзення работ па падкормцы культур.

 Цікава ведаць. Каб выдаваць аператыўную і поўную інфармацыю, на метэастанцыі яшчэ ў 2016 годзе была ўстаноўлена аўтаматызаваная метэаралагічная інфармацыйна-вымяральная сістэма (АМІВС). Два гады праводзіліся параўнальныя назіранні па старых прыборах і па даных новага абсталявання. З 2018 года АМІВС з’яўляецца асноўным сродкам вымярэння ўмоў надвор’я. Галоўныя метэаралагічныя параметры – тэмпература паветра, ціск — сістэма сама падае гідраметцэнтру кожныя тры гадзіны, тым самым паляпшаючы якасць прагнозаў надвор’я.

Прагноз

 Сярэднямесячная тэмпература паветра ў лютым чакаецца каля кліматычнай нормы — -5,3°С. Месячная колькасць ападкаў прагназуецца ў межах нормы – 39 мм, месцамі — больш сярэдніх шматгадовых значэнняў.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

 

admin

Recent Posts

Члены Сенненской РО ОО «Белорусское общество инвалидов» посетили Центр безопасности МЧС в Витебске

Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…

10 часов ago

Игровая программа «Пионерское лето» собрала детей аг.Синегорское

Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…

11 часов ago

Лукашенко заслушал доклад министра обороны

Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…

12 часов ago

«Дефицита топлива нет». В «Белоруснефти» опровергли фейки о лимитах на бензин

Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…

14 часов ago

Медведь на пасеке! Что делать? Советы специалистов

В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…

17 часов ago

Велопробег, посвященный семье, собрал жителей аг.Мошканы

Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…

1 день ago