Праз базу мінеральныя ўгнаенні паступаюць фактычна ва ўсе сельгасарганізацыі. І не толькі паступаюць. Значная частка ўгнаенняў, бывае, знаходзіцца тут на захаванні працяглы час.
— Такімі нашымі паслугамі карыстаюцца звычайна тыя сельгасарганізацыі, якія не маюць складоў для захавання мінеральных угнаенняў, — тлумачыць Аляксандр Іванавіч. — Пакласці ў прыстасаваныя памяшканні, значыць рызыкаваць якасцю ўгнаенняў, будучым ураджаем.
Захаванне мінеральных угнаенняў, якія ў значнай ступені набываюць за бюджэтныя сродкі, жорстка кантралюецца рознымі службамі. Вось і летась на базе былі прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю. Але нейкіх сур’ёзных прэтэнзій да работы калектыва, умоў захавання, афармлення дакументаў не прад’явілі.
Жорсткія патрабаванні выстаўляе чыгунка. Паставілі вагон пад разгрузку — праз 2 гадзіны 15 хвілін ён павінен быць выгружаны. За кожную хвіліну прастою даводзіцца плаціць штраф. А таму Аляксандр Зенькін і яго каманда нярэдка працуюць у выхадныя дні, не раз сустракалі святы, у тым ліку Новы год, з лапатамі ў руках, разгружаючы вагоны.
За шуфель бярэцца і сам Аляксандр: «Пры гэтым трэба трымаць пад кантролем усіх людзей: сачыць, каб не сталі адзначаць свята на рабочым месцы, каб не парушалі тэхніку бяспекі.» Праца на базе мінеральных угнаенняў — гэта яшчэ і работа ў шкодных умовах.
На кіраўніку базы ляжаць не толькі кіраўніча-распарадчыя функцыі. Афармленне дакументаў і, нават, размеркаванне грузаў таксама ўваходзіць у яго абавязкі. А яшчэ — справаздачы: па відах угнаенняў, фінансах.
З усёй гэтай рознапланавай работай Аляксандр Зенькін паспяхова спраўляецца. «У многім, дзякуючы людзям, што працуюць побач са мной», — сціпла дадае ён.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
На здымку: Аляксандр Зенькін
Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…
Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…
Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…
В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…
Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…