Начальнік цэха раслінаводства ПП «Дружбінец» Леанід Кавалеўскі вопытны спецыяліст, у якога за плячамі каля чатырох дзясяткаў гадоў працы ў сельгасвытворчасці

У сельгаспрадпрыемстве «Дружбінец» налічваецца 4632 гектары ворнай зямлі, ураджайнасць якой ацэньваецца ў 26 балаў. Нягледзячы на невысокі бал, прыватная сельгасарганізацыя практычна заўсёды знаходзіцца ў лідарах па ўраджайнасці зерневых. Нават у мінулым годзе, які з-за неспрыяльных умоў надвор’я для большасці гаспадарак раёна не стаў паказальным па выніках працы ў раслінаводчай галіне, у «Дружбінцы»  валавы збор зерня склаў 5412 тон пры ўраджайнасці 22,1 цэнтнера з гектара. Гэта трэці паказчык па раёне. Сёлета пад зерневыя і зернебабовыя культуры адведзена 1897 гектараў. Азімы клін займае плошчу ў 1203 гектары.

— Стан пасеваў азімых культур задавальняе, — адзначае Леанід Аляксеевіч. — Ды інакш і не павін­на быць! Усё зрабілі ў адпаведнасці з тэхналогіяй вырошчвання культур: выбраны папярэднікі, своечасова праведзены падкормкі, і зіма не была зацяжной, што таксама спрыяла захаванню азі­міны. Плануем атрымаць  не менш 34 цэнтнераў зерня з гектара азімых культур.

Любімая культура Леаніда Кавалеўскага — рапс. У апошнія гады пасяўныя плошчы пад яго значна павялічыліся. Сёлета азімы рапс размешчаны на плошчы ў 400 гектараў супраць леташняга 251-го.

— Люблю прыбытковыя культуры. А гэта маслічная культура поўнасцю сябе апраўдвае, нягледзячы на значную расходную частку (у абавязковым парадку праводзяцца апрацоўка пасеваў ад шкоднікаў і хвароб, хімпраполкі, падкормкі, уносіцца поўны комплекс мінеральных угнаенняў), — гаворыць Леанід Аляксеевіч, — што ў канчатковым выніку дае добры ўраджай масланасення.  Так, у мінулым го­дзе намалацілі 628 тон азі­мага рапсу, у сярэднім на круг — па 25 цэнтнераў. Яравога сабралі менш — па 20,1 цэнтнера з гектара. Да таго ж, рапс — гэта яшчэ і высокабялковы корм для жывёлы.

Сельгаспрадпрыемства «Дружбінец» — адна з гаспадарак раёна, дзе імкнуцца ўкараняць штосьці прагрэсіўнае. Першымі ў раёне пачалі плюшчыць зерне з дабаўленнем кансерванту, нарыхтоўваць правяленую травяную масу з прымяненнем тэхналогіі загортвання рулонаў у спецыяльныя ўпакоўкі. У гаспадарцы добра разумеюць, што збалансаваная кармавая база з’яўляецца першачарговай умовай для павышэння прадукцыйнасці жывёлы.

Між тым, у прафесію Леанід Кавалеўскі прыйшоў выпадкова. Нарадзіўся  і вырас ён у вёсцы Багданава Багданаўскага сельсавета Сенненскага раёна. маці працавала цялятніцай, бацька — механізатарам. Закончыўшы васьмігодку ў вёсцы Гарадзец, хлопец паехаў паступаць у Мінск у радыётэхнічны тэхнікум. Экзамены здаў, але не прайшоў па конкурсе. Тады аднакласніцы падштурхнулі падаць дакументы ў Лужаснянскі саўгас-тэхнікум. Паразважаў і вырашыў вучыцца на агранома. Гэты крок і вызначыў яго далейшае жыц­цё.

Скончыўшы наву­чаль­ную ўстанову па размеркаванні хлопец трапіў у калгас імя Ціміразева, дзе пачынаў брыгадзірам. Дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымаў на завочным аддзяленні Вялікалукскага сельскагаспадарчага інстытута. Давялося папрацаваць на розных пасадах: аграномам і намеснікам старшыні ў вышэйназванай гаспадарцы, старшынёй калгаса «Ударнік», землямерам пры Нямойтаўскім сельскім Савеце, дырэктарам СВК «Нямойта». А  пасля рэарганізацыі сельгаскааператыва ў ПУП «Дружбінец» спачатку працаваў намеснікам дырэктара, а потым быў назначаны начальнікам цэха раслінаводства.

У сельгаспрадпрыемстве атрымліваюць добрыя вытворчыя паказчыкі ў галіне раслінаводства, у многім, дзякуючы галоўнаму тэхнолагу палёў, бо Леанід Кавалеўскі з тых, хто за справу бярэцца з адказнасцю, дабіваецца рашэння пастаўленых задач.

Ларыса

МУКАМОЛАВА.

admin

Recent Posts

Около 11,6 млн кв.м улично-дорожной сети отремонтировано в Беларуси за девять месяцев

 В Беларуси за январь-сентябрь отремонтировано около 11,6 млн кв.м улично-дорожной сети - 98% от годового…

19 часов ago

В Беларуси урегулирован порядок получения информации о землепользователях из государственных инфосистем

Совет Министров 21 октября принял постановление №531 "О получении информации о землепользователях", сообщает БЕЛТА со…

20 часов ago

В канун Дня автомобилиста и дорожника представителям сферы вручили заслуженные награды

Ежегодно, в последнее воскресенье октября в Беларуси отмечается День автомобилиста и дорожника. В канун профессионального…

20 часов ago

Агрогородок Яново принял районный фестиваль ярмарку тружеников села «Дожинки-2026»

Сегодня агрогородок Яново  принимает районный фестиваль ярмарку тружеников села «Дожинки-2026». Агрогородок словно  ожил, превратившись в…

21 час ago

Районный праздник тружеников села «Дожинки-2026» проходит в аг. Яново

Продолжило праздник мероприятие «Земля теплом труда согрета».  С приветственным словам к присутствующим обратился председатель районного…

22 часа ago

Труженики КСУП «совхоз имени Машерова» убирают кукурузу на зерно

Труженики КСУП «совхоз имени Машерова» убирают кукурузу на зерно. По словам и.о. главного агронома совхоза…

22 часа ago