— Разам мы ўжо адзінаццаць гадоў. Ведалі адзін аднаго яшчэ са школы. Вельмі доўга сустракаліся, а нядаўна стварылі сям’ю, — распавядае Анатоль.
Марыну ў свой час таксама прывабілі агні вялікага горада. На працягу васьмі гадоў маладая жанчына жыла ў Віцебску, дзе працавала на абутковай фабрыцы ААТ «Марка». Яе будучы муж, між тым, шчыраваў лесніком ва Ульянавіцкім лясніцтве ДЛГУ «Багушэўскі лясгас». Калі ў маладых людзей паўстала пытанне аб сумесным жыцці, то Анатоль катэгарычна адмовіўся пакідаць вёску і прапанаваў каханай вярнуцца назад у родныя мясціны. Марына адразу згадзілася, рашэнне было прынята канчаткова.
— Мне даспадобы цішыня і спакой, размеранасць вясковага жыцця, самі вяскоўцы. Акрамя таго, ёсць любімая справа, — каментуе мая суразмоўца. А працуе яна ва Ульянавіцкай сельскай бібліятэцы. Нягледзячы на тое, што бібліятэкарам стала зусім нядаўна, з восені мінулага года, Марына ўжо зарэкамендавала сябе ініцыятыўным работнікам.
— Я люблю пазнаваць усё новае і цікавае. Вось, напрыклад, зараз захапілася вырабам тапіарыя, — з запалам кажа яна.
Да свайго хобі Марына Гарбачова далучае і падрастаючае пакаленне. Пры бібліятэцы арганізаваны гурток, які з задавальненнем наведваюць мясцовыя школьнікі. На занятках яны вучацца вырабляць сваё першае «дрэва шчасця».
На маё пытанне, ці сумуе яна па гарадскому жыццю, жанчына не задумваючыся ні на хвіліну, адказвае:
— Ніколі. Нават, калі еду на сесію (Аўт.: Марына завочна вучыцца ў ВДУ імя П.М. Машэрава), як мага хутчэй хочацца вярнуцца дамоў, бо тут усё маё, роднае. Увогуле, не разумею тых людзей, якія скардзяцца, што ім няма, чым займацца Ў вёсцы. Мне ніколі не бывае сумна. Мяне заўжды чакаюць розныя справы, непрачытаныя кнігі, фільмы на гістарычную тэму, новыя захапленні, вышыванне стужкай.
— А яшчэ мы любім працаваць на сваім агародзе, — дапаўняе жонку Анатоль.
«Не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек — месца» — гэты выраз выдатна падыходзіць да актыўнай сям’і Гарбачовых.
Ганна КОРСАКАВА.
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…
Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…
Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…
Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…
У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…
В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…