Большасць маладых вяскоўцаў імкнецца пакінуць сельскія мясціны адразу ж пасля заканчэння школы і ў пошуках, як ім здаецца, лепшай долі перабрацца ў горад. Але ёсць і тыя, хто ўсёй душой і сэрцам адданы роднай зямлі. Як, напрыклад, сужэнцы Анатоль і Марына Гарбачовы.

— Разам мы ўжо адзі­наццаць гадоў. Ведалі адзін аднаго яшчэ са школы. Вельмі доўга сустракаліся, а нядаўна стварылі сям’ю, — распавядае Анатоль.

Марыну ў свой час таксама прывабілі агні вялікага горада. На працягу васьмі гадоў маладая жанчына жыла ў Віцебску, дзе працавала на абутковай фабрыцы ААТ «Марка». Яе будучы муж, між тым, шчыраваў лесніком ва Ульянавіцкім лясніцтве ДЛГУ «Багушэўскі лясгас». Калі ў маладых лю­дзей паўстала пытанне аб сумесным жыцці, то Анатоль катэгарычна адмо­віўся пакідаць вёску і прапанаваў каханай вярнуцца назад у родныя мясціны. Марына адразу зга­дзілася, рашэнне было прынята канчаткова.

— Мне даспадобы цішыня і спакой, размеранасць вясковага жыцця, самі вяскоўцы. Акрамя таго, ёсць любімая справа, — каментуе мая суразмоўца. А працуе яна ва Ульянавіцкай сельскай бібліятэцы. Нягледзячы на тое, што бібліятэкарам стала зусім нядаўна, з восені мінулага года, Марына ўжо зарэкамендавала сябе ініцыятыўным работнікам.

— Я люблю пазнаваць усё новае і цікавае. Вось, напрыклад, зараз захапілася вырабам тапіарыя, — з запалам кажа яна.

Да свайго хобі Марына Гарбачова далучае і падрастаючае пакаленне. Пры бібліятэцы арганізаваны гурток, які з задавальненнем наведваюць мясцовыя школьнікі. На занятках яны вучацца вырабляць сваё першае «дрэва шчасця».

На маё пытанне, ці сумуе яна па гарадскому жыццю, жанчына не задумваючыся ні на хвіліну, адказвае:

— Ніколі. Нават, калі еду на сесію (Аўт.: Марына завочна вучыцца ў ВДУ імя П.М. Машэрава), як мага хутчэй хочацца вярнуцца дамоў, бо тут усё маё, роднае. Увогуле, не разумею тых людзей, якія скардзяцца, што ім няма, чым займацца Ў вёсцы. Мне ніколі не бывае сумна. Мяне заўжды чакаюць розныя справы, непрачытаныя кнігі, фільмы на гістарычную тэму, новыя захапленні, вышыванне стужкай.

— А яшчэ мы лю­бім працаваць на сваім агародзе, — дапаўняе жонку Анатоль.

«Не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек — месца» — гэты выраз выдатна падыходзіць да актыўнай сям’і Гарбачовых.

 Ганна КОРСАКАВА.

admin

Recent Posts

Единство традиций, юности и созидания: учащиеся СШ № 2 г.Сенно пополнили ряды БРПО и БРСМ

Единство традиций, юности и созидания  В преддверии одного из главных государственных праздников – Дня народного…

43 минуты ago

Дыхание сентября 1939-го. Об истории Дня народного единства рассказали в Сенненском историко-краеведческом музее

17 сентября наша страна отметит государственный праздник – День народного единства. Этим самым белорусский народ…

2 часа ago

Общественно-политические тренды. Вторую часть масштабного социсследования презентовали в Минске

Вторую часть результатов масштабного комплексного республиканского социологического исследования, которая касается общественно-политической тематики, презентовали в Минске,…

2 часа ago

Более 98% белорусов не хотели бы уехать на ПМЖ за границу — социсследование

Более 98% белорусов не хотели бы уехать на ПМЖ за границу. Об этом свидетельствуют результаты…

4 часа ago

Розничный товарооборот в Беларуси в январе-августе вырос на 8,4%

В Беларуси в январе - августе этого года розничный товарооборот составил 75,5 млрд рублей, или…

4 часа ago

В Витебской области рыболов получил смертельный удар электрическим током

Трагедия в Витебской области. Рыболов получил смертельный удар электрическим током. Вопреки постоянным предупреждениям об опасности…

5 часов ago