В Сенно презентовали сборник стихов местных поэтов, посвящённых Сенненщине

Напісаць верш — справа няпростая. Каб радкі паліліся, мала ведаць асноўныя правілы вершаскладання, трэба мець талент і, безумоўна, павінен быць аб’ект натхнення. Для аўтараў, чые творы ўвайшлі ў склад новага паэтычнага зборніка «Сенненщина синеокая», музай стаў іх радзімы маленькі куток.

Зборнік — вынік гадавой карпатлівай работы супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі Алены Мяцеліцы і Таццяны Красноўскай. Пад адной вокладкай змешчаны 40 твораў у пяці раздзелах. Аўтарамі зборніка з’яўляюцца 23 самадзейныя паэты і 6 кампазітараў.

    На днях у Сенненскай дзіцячай школе мастацтваў адбылася прэзентацыя зборніка. Літаратурна-музычная імпрэза сабрала ў зале не толькі аўтараў, на мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўстаноў культуры і адукацыі, вучнёўская моладзь. У фае гасцей сустракала кніжная экспазіцыя выданняў, у тым ліку і краязнаўчага кірунку, прысвечаных гісторыі Сенненшчыны і яе знакамітым ураджэнцам.

       На жаль, не ўсе аўтары зборніка прысут­нічалі на мерапрыемстве. Таму жаданымі гасцямі імпрэзы сталі родныя Івана Лазукі і нядаўна пакінуўшага гэты свет Пятра Ермашкевіча, якіх сенненцы ведаюць і як таленавітых журналістаў.

З творчасцю кожнага паэта знаёміла мультымедыйная прэзентацыя. вершы са сцэны дэкламавалі вучні СШ №2 г.Сянно.

Пранікнёна чыталі свае творы Ларыса Гапеева і Васіль Ігнатаў. Апошні шмат гадоў адпрацаваў настаўнікам фізікі ў Ходцаўскай школе. Але ў душы ён заўсёды быў лірыкам. Натх­неннем для яго сталі маляўнічыя  ходцаўскія наваколлі.

Захапілі ў па­лон мясцовыя краявіды сэрца і пяро расійскага паэта Мікалая Траццякова, чыя «Ода горо-

ду Сенно» таксама ўвайшла ў зборнік. Мікалай  Афанасьевіч на Сенненшчыне госць нярэдкі, бо

адсюль  родам яго жонка.  Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі, што адзначаецца якраз сёння, для сямейнай

пары — свята.

Сярод  аўтараў  зборніка ёсць паэты маладзейшага ўзросту. Напрыклад, Ганна Корсакава, якая працуе ў рэдакцыі «ГС». Хочацца спадзявацца, што пачынаючыя творцы працягнуць лепшыя традыцыі, закла­дзеныя яшчэ Анатолем Вялюгіным і Алесем Жаўруком.

    Сапраўдным гімнам малой радзіме сталі песні «Наша Сенненшчына», «Сінайскія горы», «Сенненскі вальс» і іншыя. Некаторыя з іх прагучалі на імпрэзе ў выкананні вакальных калектываў раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, дзіцячай школы мастацтваў. Дарэчы, да кожнай песні ў зборніку маецца нотны запіс.

Аздабленнем імпрэзы стаў відэафільм Аляксандра Карбоўскага «Мой город Сенно».

Першыя экзэмпляры зборніка «Сенненщина синеокая» вядучыя імпрэзы Таццяна Красноўская і Кацярына Догіль уручылі намесніку старшыні райвыканкама Зоі Фаміной  і начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргею Мяцеліцу. Зборнік, безумоўна, паслужыць выхаванню патрыятызму, любові да сваёй малой ра­дзімы ў падрастаючага пакалення. У 2017-м Сянно адзначыць 575-годдзе з дня свайго заснавання. Выданне зборніка масавым тыражом было б годным падарункам да юбі­лею і добрым стымулам для творцаў. Дадаткам да яго можа стаць аўдыё-дыск з песнямі аб Сенненшчыне.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

2 минуты ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

3 часа ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

19 часов ago

На «прямую телефонную линию», которую провел председатель Сенненского районного исполнительного комитета Александр Клячин, поступило 10 звонков

 На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу  председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…

19 часов ago

Правильно организовать охранную деятельность

Согласно нашему законодательству охранная деятельность не подлежит лицензированию. Без специального разрешения организации могут осуществлять охрану…

20 часов ago

В рамках Единого дня информирования с трудовым коллективом РУП «Витебскэнерго» филиала «Энергосбыт» встретился заместитель председателя райисполкома Александр Красаков

В рамках Единого дня информирования с трудовым коллективом РУП «Витебскэнерго» филиала «Энергосбыт» встретился заместитель председателя…

20 часов ago