Иван и Наталья Прусовы, жители деревни Мощёны, отметили “серебряную” свадьбу

На днях Іван і Наталля Прусавы, жыхары вёскі Машчоны, адзначылі “сярэбранае” вяселле.

 З гэтай нагоды сужэнцы завіталі ў ЗАГС, сталі ”на ручнік” , абмяняліся сярэбранымі пярсцёнкамі, выканалі іншыя абрадавыя дзеянні, якімі засведчылі сваю ўзаемную любоў.

 Іх каханне абудзілася ў Падворыцкім сельскім клубе, куды ў 1992 годзе збіралася не толькі мясцовая моладзь. Прыходзілі хлопцы і дзяўчаты з навакольных вёсак: Іван – з сябрамі з Сычыкаў, Наталля з сяброўкамі – з Бровак. А праз некаторы час закаханыя сталі вяртацца разам, параю.

 Праўда, каб заваяваць каханую, Івану давялося прыкласці нямала намаганняў, бо  ў дзяўчыны, як аказалася, было нямала паклоннікаў. Але і 17-гадовы юнак не мог саступіць. Для яго гэта было першае каханне.

 — Здаралася даходзіла да фізічных кантактаў з сапернікамі , — не хавае зараз Іван.

 Пасля заканчэння Машчонскай сярэдняй школы хлопец адразу ўладкаваўся ў калгас імя Суворава. Па накіраванні гаспадаркі скончыў курсы трактарыстаў, пачаў працаваць механізатарам. Наталля, скончыўшы Віцебскі каледж лёгкай прамысловасці, некаторы час працавала на КІМе. Стаўшы замужняй жанчынай, вярнулася на Сенненшчыну.

 Маладая сям’я атрымала для жылля калгасны дом. Ды і заробкі на той час у сельскай гаспадарцы былі досыць прыстойныя. Звыклыя да вясковага ўкладу жыцця Прусавы мелі дадатковыя даходы з прысядзібнай гаспадаркі. Нават зараз, калі многія ад яе адцураліся, на падворку Івана і Наталлі ёсць і карова, і іншая жыўнасць. Але галоўным здабыткам сям’і, безумоўна, сталі дзеці. Іх двое — двое сыноў, якія ва ўсім дапамагаюць бацькам: маці па гаспадарцы, бацьку на вытворчасці, калі той у час жніва садзіцца за штурвал зернеўборачнага камбайна. Аляксандр, першынец Прусавых, паспеў скончыць Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны і зараз праходзіць тэрміновую службу ў абласным цэнтры ва ўнутраных войсках. Малодшы Артур выбраў іншы шлях і вучыцца ў Віцебскім філіяле Вышэйшай дзяржаўнай акадэміі сувязі.

 Клопаты пра хатняю гаспадарку, ўтульнасць у доме – зона адказнасці жанчыны. Наталля любіць гэтым займацца і мае на гэта час. Як сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва яна не мае жорсткага графіку працы.

 

У ЗАГС Іван і Наталля прыйшлі не толькі з дзецьмі, іншымі роднымі. На сямейным свяце былі і сябры, якія ў далёкім 1995 годзе, 27 студзеня,  засведчылі сваімі подпісамі ў Ходцаўскім сельскім савеце стварэнне новай сям’і, калегі па працы. Не забыліся на юбілей Прусавых адміністрацыя і прафсаюзная арганізацыя ААТ “Белая Ліпа” і падтрымалі сям’ю маральна і матэрыяльна.

 

— А як інакш. Здаровая сям’я — здаровае грамадства. У гэтай ісціне ніхто не сумняваецца нават у наш час, — выказалася Валянціна Радкевіч, старшыня прафсаюзнага камітэта сельгасарганізацыі.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Лукашенко встретился с российским предпринимателем Дмитрием Мазепиным

Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с российским предпринимателем Дмитрием Мазепиным, передает корреспондент БЕЛТА. "Наконец-то ты…

4 часа ago

Начал работу спортивно-оздоровительный лагерь УСУ «Сенненская СДЮШОР»

Корреспондент "ГС" заглянула в спортивно-оздоровительный лагерь УСУ «Сенненская СДЮШОР».  Лагерь работает по трем направлениям: биатлон, греко-римская…

5 часов ago

Иностранный лжесвященник задержан на Витебщине

⚡️Иностранный лжесвященник задержан на Витебщине Сотрудники Поставского РОВД задержали 52-летнего лжесвященника из Литвы. Являясь гражданином…

6 часов ago

На озере Рубовское в Сенненском районе утонул мужчина

На озере Рубовское утонул мужчина, сообщили в Сенненском РОЧС.  Это первый смертельный случай на воде…

7 часов ago

«Главное — мир на земле», — такой наказ адресовала молодежи Валентина Высоцкая, жительница г.Сенно

«Главное — мир на земле», — такой наказ адресовала молодежи Валентина Высоцкая, жительница райцентра. Женщина…

9 часов ago

«Бацькава кашуля» для третьего ребенка. Трогательный проект для многодетных семей стартовал в Беларуси

Белорусская партия "Белая Русь" дала старт трогательной инициативе, призванной чествовать многодетные семьи и возрождать исконные…

1 день ago