За дзесяць месяцаў заключана 15083 дагаворы страхавання, тэмп росту іх колькасці склаў 102,8%. Страхавыя выплаты атрымалі 925 чалавек на суму 450895,98 рубля.
— Выкананне даведзеных прагнозных паказчыкаў – вынік эфектыўнай і зладжанай работы прадстаўніцтва. Уменне спецыялістаў і страхавых агентаў планіраваць сваю работу і аб’ектыўна ацэньваць яе вынікі, вызначаць мэты, правільна расстаўляць прыярытэты дазваляе на належным узроўні суправаджаць дзеючыя і заключаць новыя дагаворы страхавання з юрыдычнымі асобамі і насельніцтвам, — з гонарам за свой калектыў гаворыць дырэктар Прадстаўніцтва Алена Кошалева.
Да гэтых слоў хочацца яшчэ дадаць, што ў многім паспяховай рабоце садзейнічае спрыяльны сацыяльна-псіхалагічны клімат у калектыве, стварэнне якога ў першую чаргу заслуга Алены Уладзіміраўны, а таксама ўменне кіраўніка данесці да падначаленых усведамленне агульных мэтаў і задач.
Станоўчая дынаміка назіраецца па ўсіх асноўных напрамках дзейнасці прадстаўніцтва. Найбольшае развіццё ў гэтым годзе атрымалі асабістае і маёмаснае страхаванне. Сярод іх найбольш актыўна развіваецца страхаванне медыцынскіх расходаў.
— Поліс страхавання медыцынскіх расходаў гарантуе аказанне высокакваліфікаванай дапамогі ў 120 лепшых медустановах краіны. Значнай яго перавагай з’яўляецца магчымасць атрымання застрахаваным кансультацый урача праз кругласутачную службу “Асістанс”, якой, дарэчы, могуць карыстацца толькі кліенты Белдзяржстраха.
Кошт срахавога поліса добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў застаецца нязменным на працягу дзеяння дагавора страхавання незалежна ад інфляцыі і павышэння цэн на медыцынскія паслугі. Гэты поліс прадугледжвае і многія іншыя немалаважныя гарантыі, — расказала Алена Кошалева. — Яго дзеянне распаўсюджваецца на амбулаторна-поліклінічнае і стацыянарнае абслугоўванне, на рызыкі аператыўных умяшанняў.
У групе страхавання маёмасных інтарэсаў грамадзян традыцыйна лідзіруе добраахвотнае страхаванне будынкаў і хатняй маёмасці.
-Усё часцей у тэлевізійных праграмах мы чуем паведамленні пра стыхійныя бедствы ў краіне. Ураганы, буйны град, навальніцы, моцныя дажджы і снегапады сталі частымі гасцямі. Хоць наш раён стыхія, на шчасце, пакуль абыходзіць, страхаванне жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў становіцца ўсё больш запатрабаваным, — адзначае дырэктар прадстаўніцтва.
Адным словам, нашы дабрабыт і спакой у нашых руках. А забяспечыць іх можа дагавор страхавання, заключыць які з кожным жадаючым заўсёды гатовы работнікі Прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Сенненскім раёне.
Мы віншуем калектыў арганізацыі з прафесійным святам і жадаем высокай ацэнкі яго работы кліентамі.
Дарэчы,дырэктар Прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Сенненскім раёне Алена Кошалева напярэдадні Дня страхавых работнікаў была ўзнагароджана Ганаровай граматай Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белдзяржстрах”. Такой узнагародай работа кіраўніка адзначаецца ўжо ў другі раз.
Таццяна БУРАКОВА.
На здымку: страхавыя агенты Прадстаўніцтва Белдзяржстарах па Сенненскім раёне (злева направа) Алена Швыдкіна, Анастасія Землямерава, Юлія Кішковіч.
Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…
Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…
Межрайонный кубок по пляжному волейболу среди работающей союзной молодежи прошел в Сенно. Волейбольные баталии развернулись…
ОАО «Беленево» в уборке урожая помогают военные. Не первый год люди в форме – надежные…
Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин проводят встречу на острове Валаам (Ладожское…
Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко сегодня направится с рабочим визитом в Российскую Федерацию. Об этом…