Здание Белгосстраха и парк Трёх Героев
Мы дзелім вашы рызыкі
3 снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень страхавых работнікаў
У нашым рэгіёне большая частка людзей гэтай прафесіі працуе ў прадстаўніцтве Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белдзяржстрах». Іх — 25, у тым ліку 15 страхавых агентаў, якія абслугоўваюць насельніцтва і арганізацыі за межамі раёна.
— Галоўнай задачай работы прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Сенненскім раёне было і застаецца задавальненне патрэб грамадзян, прадпрыемстваў і арганізацый у абароне іх дабрабыту шляхам прадастаўлення якасных і даступных паслуг страхавання, — падкрэслівае Алена Кошалева, дырэктар прадстаўніцтва. — Мы аказваем шырокі спектр страхавых паслуг па 40 ліцэнзуемых відах страхавання, 25 з якіх праводзяцца ў добраахвотным парадку.
У ліку прыярытэтных накірункаў дзейнасці апошніх гадоў яна называе страхаванне фізічных асоб. Гэты від страхавання з’яўляецца найбольш устойлівым складнікам страхавога партфеля прадстаўніцтва. Доля прадаж фізічным асобам у агульным аб’ёме добраахвотных відаў страхавання складае 80%, юрыдычным — 20%. Сенненцы аддаюць перавагу страхаванню пабудоў, хатняй маёмасці, кватэр, жывёлы, страхаванню ад няшчасных выпадкаў. Страхаванне маёмасці, лічыць Алена Кошалева, самы наглядны прыклад карысці страхавання.
— Калі застрахаваны аб’ект гіне ці яму нанесены ўрон, пры наступленні страхавога выпадку страхавая кампанія кампенсуе ўрон. А значыць, чалавек атрымлівае магчымасць набыць сабе такую ж, як страчаная, рэч, адрамантаваць кватэру, дом.
Сярод насельніцтва ўсё большую папулярнасць набываюць дабраахвотнае страхаванне аўтамабіляў, дабраахвотнае медыцынскае страхаванне. Тлумачэнні таму даволі простыя — рызыка трапіць у непрыемную сітуацыю на дарозе вельмі высокая. Як не застрахаваць здароўе? Гэта самае каштоўнае, што ёсць у чалавека. У сувязі з пагаршэннем стану экалогіі даволі запатрабавана апошнім часам дабраахвотнае рэпрадуктыўнае страхаванне жанчын і народжанага дзіцяці. Рызыка ўзнікнення пасляродавых ускладненняў у іх усё вышэй. У раёне ўкараняецца новы, і даволі цікавы, від страхавання — дабраахвотнае страхаванне бяспекі веласіпедыстаў.
— Страхаванне — гэта не гульня ў рулетку, дзе доля рызыкі непазбежная. Страхаванне абараняе ад ужо існуючых рызык і дае магчымасць асобе падзяліць свае рызыкі з іншымі людзьмі, — упэўнена Алена Кошалева.
Некаторыя лічбы
За 2016 год прадстаўніцтвам сабрана ўзносаў на суму 757590,64 руб. За выплатай страхавой кампенсацыі ў выніку пажараў, няшчасных выпадкаў, неправамерных дзеянняў трэціх асоб звярнуліся 944 чалавекі. Ім выплачана 482375,61 руб.
З гісторыі прадстаўніцтва
Інспекцыя Дзяржаўнага страхавання па Сенненскім раёне ўпраўлення Дзяржаўнага страхавання Віцебскай вобласці аднавіла сваю дзейнасць адразу пасля вызвалення рэгіёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе і здзяйсняла ўсе віды абавязковага і добраахвотнага страхавання маёмасці і асабістага жыцця. З таго часу змяніўся не адзін кіраўнік.
З 1950 па 1967 год інспекцыяй кіраваў Фёдар Данілавіч Лісецкі. У 1968 — яго змяніў Васіль Іванавіч Якубовіч, які працаваў кіраўніком да 1974 года. Па 1986 год пасаду кіраўніка інспекцыі займаў Віктар Васільевіч Бандарэвіч, з 1986 па 1992 — Уладзімір Іосіфавіч Лазука. 18 гадоў, з 1992 па 2010, на чале прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Сенненскім раёне стаяў Аляксандр Сяргеевіч Галынчык.
Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…
Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…
Межрайонный кубок по пляжному волейболу среди работающей союзной молодежи прошел в Сенно. Волейбольные баталии развернулись…
ОАО «Беленево» в уборке урожая помогают военные. Не первый год люди в форме – надежные…
Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин проводят встречу на острове Валаам (Ладожское…
Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко сегодня направится с рабочим визитом в Российскую Федерацию. Об этом…