Сотрудники ГАИ и Белтехнадзора провели на дорогах Сенненщины совместный рейд

   З 21 па 30 лістапада па ўсёй краіне супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, УП «Белтэхагляд» і транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый праводзяць сумесныя рэйды ў рамках агульнадзяржаўнай дэкады «Дзяржтэхагляд».

Колькасць аўтаўладальнікаў, якія ігнаруюць выплаты дзяржпошліны і праходжанне тэхагляду, сёлета павялічылася амаль на 11% у параўнанні з мінулым годам, што вымушае ўзмоцніць кантроль за своечасовым праходжаннем дзяржтэхагляду транспартных сродкаў і прыцягнуць увагу кіроўцаў да пытанняў падтрымання аўтамабіляў у тэхнічна спраўным стане. Асаблівая ўвага падчас правядзення рэйдаў надаецца праверцы сапраўднасці адзнак у дакументах. Па Віцебскай вобласці зафіксаваны выпадкі іх падробкі. За гэта або выкарыстанне падробленых дакументаў, штампаў, пячатак прадугледжана крымінальная адказнасць, нават, да пазбаўлення волі.

  Інспектар ДПС аддзялення ДАІ Сенненскага РАУС Андрэй Булыня разам з інжынерам УП «Белтэхагляд» Сяргеем Краўчанкам таксама адправіліся на вуліцы горада, каб, у першую чаргу, выявіць транспарт без дазвольнай налепкі на ветравым шкле.

Першы спынены МАЗ ААТ «Віцебсклес» аказаўся «шчаслівым» для правяраючых. Тэхагляд самой машыны быў пройдзены, а вось яе прычэп… Па словах вадзі­целя, перавозіць лес на прычэпе, тэрмін дзеяння тэхагляду на які скончыўся, яго прымушае кіраўніцтва таварыства, пагражаючы звальненнем з работы. У час афармлення пратакола у машыне ДПС Андрэй Булыня даводзіць парушальніку:

— Калі вы ездзіце без тэхагляду, рыхтуйцеся да штрафу ад адной да трох базавых велічынь пры першым на працягу года парушэнні і ад двух да пяці — пры паўторным.

Вадзіцель МАЗа атрымаў мінімальны штраф. Механік ААТ «Віцебсклес» пакараны на суму ў 4 базавыя велічыні.

У сваёй большасці сенненскія аўтаўладальнікі законапаслухмяныя. Тым не менш, за час рэйду інспектарам ДПС было спынена 12 кіроўцаў, на транспартных сродках якіх дакументы аб праходжанні тэхагляду былі пратэрміновымі.

Ірына ХАСАНАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС

О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС. Анализ оперативной обстановки показывает, что несоблюдение элементарных…

30 минут ago

«Каникулы – время возможностей» – под таким названием прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи

Посмотрите, как прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи. С целью…

15 часов ago

Пенсия по инвалидности и возрасту. Что нужно знать?

На актуальные вопросы, касаемые пенсионного обеспечения, отвечает начальник отдела назначения пенсий и социальной поддержки управления…

15 часов ago

«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» — под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась персональная выставка Сергея Грунтова

«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» - под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась…

15 часов ago

Как доплата в ФСЗН поможет сформировать страховой стаж, пояснили в Минтруда

Плательщики налога на профессиональный доход могут добровольно доплачивать взносы на пенсионное страхование в Фонд социальной…

17 часов ago

В Сенненском районе горела баня

Сообщение о пожаре бани поступило в службу спасения из деревни Стриги Мошканского сельсовета в 04.01.…

20 часов ago