Душэўнае свята пад такой назвай зладзілі супрацоўнікі раённай бібліятэкі.

Сям’я — гэта крыніца любові і павагі, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства і без чаго не можа існаваць чалавек. Дабрабыт і моц сям’і — вось індыкатар развіцця і стабільнасці краіны. Гэта адзначалі ў сваіх выступленнях ганаровыя госці свята: намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Мяцеліца, начальнік аддзела ЗАГС Вольга Мялешка.
З запрошаных на мерапрыемства сямей можна браць прыклад. Знаёмства з імі прайшло ў нефармальнай абстаноўцы, дзякуючы гульнёвай праграме, якую для ўдзельнікаў свята падрыхтавала і правяла Лілія Кулік.
Сям’я Ермашкевічаў у складзе Раісы Аляксандраўны і яе дачкі Наталлі прыехала з аграгарадка Ходцы. Жанчына родам з Жытомірскай вобласці (Украіна), вучылася ў Віцебску, дзе і пазнаёмілася з будучым мужам, Аляксандрам Мікалаевічам. Стаж іх сумеснага жыцця налічвае 26 гадоў. За выдатныя поспехі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы, аграгарадка і раёна партрэт іх дачкі Наталлі сёлета змешчаны на раённай Дошцы гонару.
Узрост сям’і Галынчыкаў складае 11 гадоў. Нягледзячы на занятасць, Сяргей Аляксандравіч —старшыня Беліцкага сельвыканкама, а Вольга Аляксандраўна — бухгалтар аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, вольны час заўсёды праводзяць у сямейным коле. Бацькі могуць ганарыцца сваімі дзецьмі. Сын Мікіта выдатнік у школе, шасцігадовая дачка Аня робіць поспехі ў вывучэнні замежнай мовы.
Сапраўднае бліц-апытанне чакала сужэнцаў Лысковых, сямейны стаж якіх перавышае 30 гадоў. А вясельны вальс, на які арганізатары вечарыны запрасілі Лысковых, вярнуў іх у маладосць.
Прыемнай навіной стала нядаўняя перамога пяцікласніка Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў Вані Квашко ў VII адкрытым фестывалі-конкурсе фартэпіяннай музыкі «Музычныя іскрынкі» ў Клецку, а таксама прызавое месца ў Міжнародным музычным інтэрнэт-конкурсе ў Сербіі. Бацькі юнага музыканта — асобы таленавітыя, супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў. Іх сямейны і творчы саюз доўжыцца 14 гадоў. Сёлета партрэт Вольгі Яўгенаўны змешчаны на раённай Дошцы гонару.
Не трэба сенненцам прадстаўляць і сям’ю Крыўчанак. Рэдка які канцэрт абходзіцца без выступлення Юліі, яна і спявачка, і вядучая. А выхаванцы дзіцячых садкоў пазнаюць у яе асобе вясёлага клоуна Лолу. Глава сям’і, Андрэй, у сваю чаргу, захапляецца фота- і відэаздыманнем. Разам яны выхоўваюць двух цудоўных дзетак, Давіда і Аню. Дзяўчынцы перадаўся вакальны талент маці, яна парадавала прысутных песняй.
Сваім сямейным шчасцем падзяліліся таксама Людміла Крыўко, Люся Грытчанка, Паліна Гендзік, Валянціна Ждановіч.
Узорныя сем’і атрымалі каштоўныя падарункі ад прадстаўнікоў раённай улады, прадпрыемстваў, прафсаюзнай арганізацыі.
Атмасфера мерапрыемства была па-хатняму цёплая, паспрыялі ёй арганізаваны бібліятэкарамі салодкі стол і музычныя паўзы, што ў той вечар дарылі Галіна Бандарэвіч, Эльвіра Конышава, Іван Квашко.
Калі бываеш на такіх святах, яшчэ раз упэўніваешся, што сенненскі край славіцца сваімі моцнымі сем’ямі, адоранымі дзецьмі і шчырымі людзьмі.
Ірына ХАСАНАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Владимир Бабичев провел личный прием граждан в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…

3 часа ago

Сенненщину посетила делегация из Китая

Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…

3 часа ago

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

3 часа ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

6 часов ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

8 часов ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

9 часов ago