Вёску чакаюць кардынальныя змены. Міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц наведаў Сянно

 На  працягу апошняга часу ў краіне пад кіраўніцтвам Прэм’­ер-міністра Міхаіла Мясніковіча працавала рабочая група, якая вывучала стан спраў у аграпрамысловым комплексе. Як мяркуецца, на падставе яе вывадаў будуць падрыхтаваны пяць Указаў Прэзідэнта. Іх змест актыўна абмяркоўваецца не толькі ў Мінску.

Міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц у Сянне правёў нараду з кіраўнікамі райсельгасхарчу Віцебскай вобласці, кіраўніцтвам камітэта сельскай гаспадаркі аблвыканкама. Нарада была прысвечана зменам, якія вызначаць бліжэйшую будучыню сельскай гаспадаркі. Леанід Заяц не хаваў: «Яны будуць кардынальнымі».

І для гэтага ў краіне створаны перадумовы —  наладжана вытворчасць  высокапрадукцыйнай тэх­нікі, на палі і фермы прыйшлі сучасныя тэхналогіі. Працаваць па-новаму беларускіх аграр­нікаў вымушае і жорсткая канкурэнцыя на сусветным рынку прадуктаў харчавання. Асабліва яна абвастрылася з уступленнем у Сусветную гандлёвую арганізацыю Расіі, куды беларускія сельгасвытворцы пастаўляюць да 90 % экспартуемай прадукцыі. Са стварэннем  Адзінай Еўразійскай прасторы больш даступным для канкурэнтаў стане беларускі рынак.

На думку Леаніда Зайца асноўным тормазам у канкурэнтнай барацьбе для беларускіх сельгасвытворцаў з’яўляецца высокая энергаёмістасць вытворчасці, нізкая прадукцыйнасць працы і нізкая аддача ад укладанняў. Усе астатнія перашкоды, у тым ліку дыспарытэт цэн, будуць  ухі­лены.

Ужо з 2015 года Беларусь пераходзіць на свабоднае цэнаўтварэнне. Фіксаваныя цэны на сыравіну будуць прымяняцца толькі для дзяржзаказа. Цану астатняй прадукцыі вызначаць рыначныя механізмы. Як адрэагуюць на гэта сельгасвытворцы, пакажа час. А пакуль што каля 5 % сельгасарганізацый краіны з’яўляюцца нерэнтабельнымі.

Асаблівая надзея ў Беларусі ўскладваецца на стварэнне аграхолдынгаў. Тыя, што працуюць у краіне, маюць неблагія, нават па сусветных мерках, эканамічныя вынікі. «Яны ствараліся пад канкрэтнага чалавека, пад інтэлект, мазгі кіраўніка», — нагадаў Леанід Заяц. І заклікаў прысутных у зале: «Шукайце амбіцыйных людзей. У новых умовах гаспадарання холдынгу прадастаўляецца рэструктурызацыя даўгоў, адтэрміноўка на пяць гадоў плацяжоў па крэдытах, у тым ліку на набытую ў лізінг тэхніку. Сістэма падаткаабкладання стане больш спрыяльнай, чым у Расіі. А таму «выцягнуць» можна нават самую адсталую гаспадарку».

На новы ўзровень выйдуць узаемаадносіны вытворцаў сельгаспрадукцыі і  банкаў. У прыватнасці, фінансавыя ўстановы атрымаюць права даваць растэрміноўку на пагашэнні крэдыта з улікам выхаду вытворчага аб’екта на праектную магутнасць. А пры крэдытаванні аб’ектаў дзяржпраграмы стаўку Нацбанка будзе пагашаць Міністэрства фінансаў.

Сельская гаспадарка ў сённяшнім яе стане прадстаўлена рознымі сельгасарганізацыямі: акцыянернымі таварыствамі, кааператывамі, калгасамі. Апош­ніх у Беларусі налічваецца 347. Але яны ў сучасных эканамічных умовах не маюць магчымасцей для развіцця, таму будуць рэарганізаваны. Зменіцца і роля фізічнай асобы.

Кожны ўдзельнік сельгасвытворчасці атрымае магчымасць больш актыўна ўплываць на эканоміку, зможа стаць акцыянерам, уласнікам. Чаканыя змены па­вінны паспрыяць стварэнню ўмоў для фарміравання ўласніка. Сельгаспрадпрыемства можна будзе набыць ва ўласнасць, калі да жадання дадаць пераканаўчы інвестыцыйны праект.

Са зменай вытворчых адносін будзе мяняцца сістэма кіравання. Але паступова. Іншымі стануць функцыі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі. З часам запатрабаванымі будуць не адміністратары, а высока­кваліфікаваныя спецыяліс­ты-кансультанты. Памяняюцца функцыі аблсельгасхарчаў, Міністэрства. «Дзейнасць кожнага чалавека, кожнай структуры павінна вымярацца не інакш як рублём», — падсумаваў сваё выступленне Міністр. Змены павінны прыцягнуць у сельскагаспадарчую вытворчасць і людзей, і фінансы, што зробіць яе больш канкурэнтаздольнай.

На нарадзе былі абмеркаваны надзённыя праб­­­лемы АПК вобласці. Па словах Сяргея Догеля, начальніка камітэта сельскай гаспадаркі аблвыканкама, азімыя пасевы на Віцебшчыне загінулі на плошчы 19 тыс. гектараў, а не на 40 тысячах, як баяліся. Гэта зменшыць выдаткі на перасеў. Цёплая вясна дазволіла пачаць палявыя работы, у тым ліку падкормку пашаў, раней звычайнага. Раней выйдзе ў поле жывёла, што дазволіць кампенсаваць недабор сельскагаспадарчай прадукцыі, які ўтварыўся на Віцебшчыне з пачатку года.

З улікам сітуацыі аграрыі вобласці актыўна займаюцца хімпраполкай і падкормкай азімых пасеваў пшаніцы, трыцікале. «Наяўных азотных угнаенняў хопіць, каб падкарміць усе культуры інтэнсіўнай вытворчасці», — запэўніў Леанід Заяц. Пры гэтым ён параіў кіраўнікам упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання звярнуць увагу ў кожным раёне на валаўтваральныя гаспадаркі і запатрабаваў правесці палявыя работы ў аптымальныя тэрміны.

admin

Recent Posts

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

Президент Беларуси Александр Лукашенко, посещая площадку строительства Национального исторического музея, поручил сделать экспозиции оптимальными, но не скупиться,…

24 минуты ago

На Сенненщине проходит республиканский субботник

Глава района Александр Клячин, председатель райсовета Михаил Вилюго и работники райисполкома помогают ОАО «Белая липа».…

47 минут ago

Пьяный житель Шумилино пытался застрелить милиционера, его задержали при попытке сбежать

В Шумилино местный житель в состоянии сильного алкогольного опьянения пытался застрелить милиционера, а затем сбежать,…

21 час ago

Команда Сенненского района представила Витебщину на республиканских соревнованиях по мини-футболу

Команда Сенненского района, в состав которой вошли учащиеся СШ № 1 райцентра, представляла Витебскую область…

21 час ago

В Сенненском районе завершают отопительный сезон

В Сенненском районе завершают отопительный сезон. На основании Правил подготовки организаций к отопительному сезону, его…

21 час ago

На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правосознания и правовой культуры граждан“

На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правовосознания и правовой…

21 час ago