У СУП «Саўгас імя Машэрава» рамонтныя работы падыходзяць да завяршэння.
— Графік рамонту прычапнога інвентару склалі яшчэ з восені, — расказвае галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства Віталь Яблыкаў. — у адпаведнасці з ім вядуцца работы. Да выхаду ў поле гатовы два культыватары КЧ-5.1, тры — КШП-6. Засталося на дыскатар паставіць дыскі, на пасяўным агрэгаце АПП-6 памяняць падшыпнікі, пасля чаго ўся глебаапрацоўчая і пасяўная тэхніка будзе стаяць на лінейцы гатоўнасці.
Для правядзення доглядных работ у сельгаспрадпрыемстве маюцца РУ-7000 і энергетычная ўніверсальная малагабарытная ўстаноўка «Раса». Праўда, да апошняй неабходна, як кажуць, «прыкласці рукі» — замяніць прывад помпы.
На правядзенне рамонтных работ выкарыстоўваліся ўласныя сродкі. З раённага бюджэту гаспадарцы на рамонт і набыццё гаруча-змазачных матэрыялаў выдзелена 206 млн рублёў. З іх асвоена 39 млн.
— Запчасткі завозяцца па неабходнасці, — гаворыць Віталь Вітальевіч, — амаль увесь рамонт робім уласнымі сіламі.
У асноўным забяспечана гаспадарка на пасяўную і механізатарскімі кадрамі. Для работы на энерганасычаных трактарах у дзве змены не хапае шэсць механізатараў.
— Будзем, як і ў мінулыя гады, прыцягваць работнікаў з іншых арганізацый раёна, — адзначае Віталь Яблыкаў.
У СУП «Саўгас імя Машэрава» актыўна рыхтуюцца да тэхагляду, які, згодна з графікам, пройдзе 15 сакавіка. У гаспадарцы налічваецца 57 трактароў, 3 пагрузчыкі «Амкадор». І большасць машын будзе актыўна задзейнічана на пасяўной.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
НА ЗДЫМКУ: галоўны інжынер Віталь Яблыкаў правярае якасць рамонту.
В Сенно прошло праздничное мероприятие, посвященное Дню народного единства «В единстве народа – сила страны».…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 сентября проводит большую встречу с идеологическим активом, историческим и экспертным…
В День народного единства на Сенненщину прибыли делегации городов-побратимов из Порховского муниципального округа (Псковская область)…
Полотно из «маляванок», созданное мастерами Дома ремесел в рамках проекта «Слава и Подвиг», — подарок…
Уважаемые жители и гости Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем народного единства! События 17 сентября…
По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…