У СУП «Саўгас імя Машэрава» рамонт­ныя работы падыходзяць да завяршэння

Не за гарамі адна з самых важных  для аграрыяў кампаній — пасяўная. Каб правесці яе своечасова, механізаваныя атрады сельгаспрадпрыемстваў павінны мець 100% гатоўнасць тэхнікі.

У СУП «Саўгас імя Машэрава»  рамонт­ныя работы падыходзяць да завяршэння.

— Графік рамонту  прычапнога інвентару склалі яшчэ з восені, — расказвае галоўны інжынер сельгас­прадпры­емст­ва Віталь Яблыкаў. — у адпаведнасці з ім вядуцца работы. Да выхаду ў поле гатовы два культыватары КЧ-5.1, тры — КШП-6. Засталося на дыскатар паставіць дыскі, на пасяўным агрэгаце АПП-6 памяняць падшыпнікі, пасля чаго ўся глебаапрацоўчая і пасяўная тэхніка будзе стаяць на лінейцы гатоўнасці.

 Для правядзення доглядных работ у сельгас­прадпрыемстве маюцца ­РУ-7000 і энергетычная ўніверсальная малагабарытная ўстаноўка «Раса». Праўда, да апошняй неабходна, як кажуць, «прыкласці рукі» — замяніць прывад помпы.

 На правядзенне рамонтных работ выка­рыс­тоў­валіся ўласныя сродкі. З раённага бюджэту гаспадарцы на рамонт і набыццё гаруча-змазачных матэрыялаў выдзелена 206 млн рублёў. З іх асвоена 39 млн.

— Запчасткі завозяцца па неабходнасці, — гаворыць Віталь Вітальевіч, — амаль увесь рамонт робім уласнымі сіламі.

У асноўным забяспечана гаспадарка на пасяўную і механізатарскімі кадрамі. Для работы на энерганасычаных трактарах у дзве змены не хапае шэсць механізатараў.

— Будзем, як і ў мінулыя гады, прыцягваць работнікаў з іншых арганізацый раёна, — адзначае Віталь Яблыкаў.

У СУП «Саўгас імя Машэрава» актыўна рыхтуюцца да тэхагляду, які, згодна з графікам, пройдзе 15 сакавіка. У гаспадарцы налічваецца 57 трактароў, 3 пагрузчыкі «Амкадор». І большасць машын будзе актыўна задзейнічана на пасяўной.

 Ларыса МУКАМОЛАВА.

 НА ЗДЫМКУ: галоўны інжынер Віталь Яблыкаў правярае якасць рамонту.

admin

Recent Posts

Владимир Бабичев провел личный прием граждан в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…

2 часа ago

Сенненщину посетила делегация из Китая

Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…

3 часа ago

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

3 часа ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

6 часов ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

8 часов ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

8 часов ago