Добраўпарадкаваць тэрыторыю сваімі рукамі, разбіўшы на пустэчы сапраўдны парк, — нескладана, было б жаданне. А менавіта гэта і прадэманстравалі жыхары вёскі Турава.
У мінулую суботу намаганнямі мясцовых жыхароў пры падтрымцы старшыні Багданаўскага сельвыканкама Уладзіміра Касьянава тут быў закладзены парк сямейных дрэў. З асаблівым, узнёслым настроем, нягледзячы на ветранае надвор’е, дарослыя разам з дзецьмі высаджвалі дрэвы.
Самай маленькай удзельніцы — Паліне Груша — было чатыры гады. З усёй дзіцячай шчырасцю юная памочніца імкнулася дапамагчы сваёй матулі.
Ідэю стварэння парку кіраўніцтву мясцовай улады прапанавалі старшыня райвыканкама Ігар Мароз і старшыня райсавета дэпутатаў Міхаіл Вілюга. Работы ў гэтым накірунку ў рамках навядзення парадку на зямлі пачаліся яшчэ ў мінулым годзе.
Была выдалена ўся расліннасць, падвезены новы грунт. “Мясцовыя жыхары на чале са старэйшынай вёскі Людмілай Баранок таксама шмат у чым дапамаглі, — адзначае Уладзімір Касьянаў. — Яны фарбавалі, так мовіць, драўляны паркавы інвентар, вясной высаджвалі па перыметры зоны адпачынку дрэвы”.
Тое, што можна бачыць сёння, — толькі частка задуманага ў плане добраўпарадкавання гэтай тэрыторыі, падзялілася Людміла Баранок. Тут будуць абуладкаваны дарожкі, з’явіцца яшчэ некалькі лавачак і, безумоўна, будуць пасаджаны яшчэ дрэвы.
Пажывем — пабачым. Але ўжо сёння, праязджаючы праз вёску, душа радуецца, гледзячы, як утульна стала тут.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного…
Сегодня в Витебске в Летнем амфитеатре проходит чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины». Среди…
С 3 по 7 июня 2025 года в рамках Белорусской агропромышленной недели в Минске пройдут Международные специализированные…
Красоту городу создают цветы. Первыми порадовали своим цветением жителей и гостей райцентра тюльпаны. Сотрудники РУП…
Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой. Мероприятия начнутся 1 мая в 10.00 праздничной тематической…
Выступление Президента Беларуси Александра Лукашенко на международном патриотическом форуме Союзного государства "Великое наследие - общее…