Добрыя, роўныя асфальтаваныя дарогі — сапраўдная мара вадзіцеляў і галоўная задача дорожных службаў. Свой уклад у правядзенне дарожна-будаўнічых работ на Сенненшчыне ўносіць дружны калектыў работнікаў ДРБУ-146.
На балансе філіяла знаходзіцца 771,2 км дарог, з якіх 180 — асфальтабетонныя, 387 — жвіровыя, грунтовыя. Акрамя таго, на абслугоўванні арганізацыі 33 масты і 693 трубы.
У гэтым годзе прадпрыемства ў асноўным займалася бягучым рамонтам дарог. З найбольш значных аб’ектаў можна назваць накірунак Карпавічы-Бесцвіна-Ліпна-Берашова. Тут было адрамантавана тры ўчасткі дарог. У кастрычніку бягучага года сілы работнікаў былі накіраваны на ўчастак працягласцю 870 м па маршруце — Новае Сяло-Бярозкі-Пустынкі-Студзёнка. Асфальтабетоннае пакрыццё адрамантавана на ўчастку H-3503 Казлы-Машканы да аўтамабільнай дарогі P-25 па маршруце Віцебск-Сянно-Талачын.
За летні сезон зроблена было шмат, работы вядуцца і зараз. Працавалі дарожнікі і ў самім райцэнтры: у лесапарку 40-годдзя Перамогі, па вуліцах Віцебская, Чырвоная Слабада, Сінкевіча.
— Стараемся трымаць дарогі ў належным стане, бо ў гэтым і заключаецца наша праца, — падкрэслівае начальнік ДРБУ-146 Юрый Валадзько.
Круглы год клопатаў у дарожнікаў нямала. З самага пачатку вясны і да канца восені яны рэмантуюць, будуюць, займаюцца ўсталёўкай дарожных знакаў. А з надыходам зімовага перыяду працы становіцца яшчэ больш. Нягледзячы на мінусавое надвор’е, зіма — “гарачая” пара для работнікаў ДРБУ. Бо менавіта ў гэты сезон патрэбна змагацца са слізкасцю, сачыць за спраўнасцю дарог, своечасова расчышчаць іх. Да сёлетняй зімы ў ДРБУ ўжо ўсё гатова. Нарыхтоўкай неабходных рэагентаў яны займаюцца на ўласным заводзе.
Аб дасягненнях судзяць не толькі па статыстычных дадзеных. Галоўную ролю ў развіцці арганізацыі адыгрываюць кадры. Імі тут вельмі ганарацца. На сённяшні дзень на прадпрыемстве працуе 58 спецыялістаў, з іх 15 — інжынерна-тэхнічныя работнікі, 9 — кіроўцы, 11 — механізатары, 23 — рабочыя. Палову калектыву складаюць тыя, хто мае стаж працы ў дарожнай сферы больш за 20 гадоў. Есць і прадстаўнікі, хто на працягу 30-ці гадоў бесперапынна працуе ў гэтай галіне. Напрыклад, Наталля Бяляева, начальнік планава-вытворчага сектара, Міхаіл Кленьё, начальнік участка аўтатранспарту і дарожна-будаўнічых машын, Віктар Пракаповіч, машыніст укладчыка асфальтабетону. За добрасумленную працу і вялікі стаж работы яны маюць званні “Ганаровыя дарожнікі другой ступені”.
На прадпрыемстве паспяхова працуюць пяць сямейных дынастый і дзве сямейныя пары. Мы пагутарылі з Уладзімірам і Тамарай Дабраніцкімі. Працоўны стаж мужчыны налічвае больш за 30 гадоў, а жанчыны — каля 15-ці.
— Ніякага дыскамфорту сумесная праца не дастаўляе, хутчэй наадварот — згуртоўвае. Калі працуеш у адной сферы, а тым больш у адной арганізацыі, менш трэба тлумачыць пра штодзённыя моманты, усё і так зразумела,—кажа Уладзімір Пятровіч.
Ксенія КРУПСКАЯ.
Фота аўтара.
Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с российским предпринимателем Дмитрием Мазепиным, передает корреспондент БЕЛТА. "Наконец-то ты…
Корреспондент "ГС" заглянула в спортивно-оздоровительный лагерь УСУ «Сенненская СДЮШОР». Лагерь работает по трем направлениям: биатлон, греко-римская…
⚡️Иностранный лжесвященник задержан на Витебщине Сотрудники Поставского РОВД задержали 52-летнего лжесвященника из Литвы. Являясь гражданином…
На озере Рубовское утонул мужчина, сообщили в Сенненском РОЧС. Это первый смертельный случай на воде…
«Главное — мир на земле», — такой наказ адресовала молодежи Валентина Высоцкая, жительница райцентра. Женщина…
Белорусская партия "Белая Русь" дала старт трогательной инициативе, призванной чествовать многодетные семьи и возрождать исконные…