Парк семейных деревьев заложили в д.Турово

 Добраўпарадкаваць тэрыторыю сваімі рукамі, разбіўшы на пустэчы сапраўдны парк, — нескладана, было б жаданне. А менавіта гэта і прадэманстравалі жыхары вёскі Турава.

У мінулую суботу намаганнямі мясцовых жыхароў пры падтрымцы старшыні Багданаўскага сельвыканкама Уладзіміра Касьянава тут быў закладзены парк сямейных дрэў. З асаблівым, узнёслым настроем, нягледзячы на ветранае надвор’е, дарослыя разам з дзецьмі высаджвалі дрэвы.

Самай маленькай удзельніцы — Паліне Груша — было чатыры гады. З усёй дзіцячай шчырасцю юная памочніца імкнулася дапамагчы сваёй матулі. Звыш 40 малодзенькіх саджанцаў клёна, ліпы, рабіны, бэзу, ясеня з’явілася тут. Сёння гэта добраўпарадкаванае месца, дзе размешчаны альтанка і лаўкі для адпачынку. А раней на гэтай тэрыторыі літаральна на балоце толькі і расло адно кустоўе.

Ідэю стварэння парку кіраўніцтву мясцовай улады прапанавалі старшыня райвыканкама Ігар Мароз і старшыня райсавета дэпутатаў Міхаіл Вілюга. Работы ў гэтым накірунку ў рамках навядзення парадку на зямлі пачаліся яшчэ ў мінулым годзе.

Была выдалена ўся расліннасць, падвезены новы грунт. “Мясцовыя жыхары на чале са старэйшынай вёскі Людмілай Баранок таксама шмат у чым дапамаглі, — адзначае Уладзімір Касьянаў. — Яны фарбавалі, так мовіць, драўляны паркавы інвентар, вясной высаджвалі па перыметры зоны адпачынку дрэвы”.

Тое, што можна бачыць сёння, — толькі частка задуманага ў плане добраўпарадкавання гэтай тэрыторыі, падзялілася Людміла Баранок. Тут будуць абуладкаваны дарожкі, з’явіцца яшчэ некалькі лавачак і, безумоўна, будуць пасаджаны яшчэ дрэвы.

Пажывем — пабачым. Але ўжо сёння, праязджаючы праз вёску, душа радуецца, гледзячы, як утульна стала тут.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Единый день безопасности пройдет на Сенненщине 24 сентября

Единый день безопасности пройдет на Сенненщине 24 сентября.  Его основные задачи - обучение населения правильным…

9 часов ago

Состоялось заседание Сенненского районного исполнительного комитета

Сегодня состоялось заседание районного исполнительного комитета. Один из вопросов повестки дня - профориентация школьников и…

9 часов ago

Большой фоторепортаж: в Богушевске чествовали работников леса

Торжественное мероприятие в преддверии празднования Дня работников леса прошло в г.п.Богушевск в ГДК. Коллектив Богушевского…

10 часов ago

Жесткая критика, но не только. Лукашенко поручил за будущий год кардинально изменить Могилевскую область

Президент Беларуси Александр Лукашенко начал рабочую поездку в Шкловский район с жесткой критики. Вертолет главы…

12 часов ago

Комплекс оперативно-профилактических мероприятий пройдет на Сенненщине

В период с 19 по 27 сентября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…

12 часов ago

На Сенненщине отметили День народного единства

Торжественное мероприятие, посвященное Дню народного единства ”Мы сильны, когда едины!“ прошло в райцентре. С Днем…

15 часов ago