У грамадскай прыёмнай раённага выканаўчага камітэта правёў прыём грамадзян дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі

 Першым на прыём прыйшоў жыхар г.Сянно, пенсіянер Фёдар Чарняўскі. Фёдар Уладзіміравіч паведаміў, што ўжо амаль два гады стаіць у чарзе на атрыманне пуцёўкі на санаторнае лячэнне, якое яму рэкамендавана па медыцынскіх паказчыках.

Раней, калі працаваў, пуцёўкі прапаноўвалі кожны год, цяпер даводзіцца доўга чакаць. А санаторый «Лётцы», у які і дабрацца зручна, і лячэнне там як раз па профілі, стаў зусім недаступным пенсі­янерам, зазначыў Фёдар Чарняўскі.

Генадзь Балбатоўскі патлумачыў, што некалькі гадоў таму Цэнтру, які ён узначальвае, былі перададзены чатыры санаторыя Мінпрацы разам з дзесяцігадовай чаргой. Цяпер яе ўдалося істотна зменшыць.

У раёне ў чарзе на атрыманне пуцёвак стаіць 229 непрацуючых, уключаючы інвалідаў І і ІІ груп, якіх імкнуцца забяспечыць санаторна-курортным лячэннем адзін  раз у два гады. Што тычыцца іншых пенсіянераў, яны змогуць атрымаць пуцёўку адзін раз у 3-4 гады. Цяпер Цэнтр закупляе пуцёўкі ва ўсе санаторыі Беларусі. На гэтыя мэты сёлета выдзелены 1 трлн рублёў.

Наконт санаторыя «Лётцы» Генадзь Балбатоўскі патлумачыў наступнае. Санаторый забяспечвае сваю дзейнасць самастойна, не атрымлівае дзяржаўнай падтрымкі, таму не прымае ўдзелу ў аўкцыёнах па продажы пуцёвак, а займаецца іх рэалізацыяй самастойна па поўнай цане.

Пакуль падыдзе чарга Фёдару Чарняўскаму было прапанавана прайсці курс рэабілітацыі ў аддзяленні кардыялогіі шпіталя ў Юрцаве.

Старшыня раённага савета ветэранаў Ядвіга Сыраваткіна звярнулася да дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санкурлячэнні, каб удакладніць некаторыя пытанні, якія хвалююць членаў ветэранскай  арганізацыі. У прыватнасці, было выказана пажаданне, каб ветэранам выдзяляліся пуцёўкі ў бліжэйшыя санаторыі, бо ў аддаленыя пажылым людзям дабірацца складана.

На ўсе пытанні наведвальнікаў Генадзь Балбатоўскі даў канкрэтныя адказы.

 Таццяна Буракова.  

admin

Recent Posts

«Работает неплохо». Александр Лукашенко оценил деятельность белорусского парламента

Президент Беларуси Александр Лукашенко, принимая с докладом председателя Палаты представителей Национального собрания Игоря Сергеенко, оценил…

1 час ago

Фильм «Черный замок» по мотивам романа Короткевича представили в Вене

 В Вене состоялся показ художественного фильма "Черный замок" по мотивам романа белорусского писателя Владимира Короткевича. …

1 день ago

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику. Беларусь и Мексика планируют расширить взаимный экспорт…

1 день ago

Мужской характер и командная сплоченность

Мужской характер и командная сплоченность - именно эти качества определяют стиль работы дружного коллектива ПС…

1 день ago

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона. Работая слесарем Сенненского РГС (филиал…

1 день ago

Юные сенненцы открывают для себя мир экологии

В рамках участия в районном проекте по экологическому воспитанию на территории детского сада №3 г.…

2 дня ago