Праблемы нельга замоўчваць. Іх трэба вырашаць разам — уладзе і грамадству. Выказаўся ў час сустрэчы з калектывам КУПБА «Прэстыж» старшыня райвыканкама Васіль Чараднік

На Сенненшчыне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Ён быў прысвечаны вынікам работы за студзень — чэрвень 2014 года і задачам па выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на другое паўгоддзе. Група пад кіраўніцтвам Васіля Чарадніка пабывала ў Багушэўску, дзе сустрэлася з калектывам «Прэстыжу».

Па выніках работы за першае паўгоддзе прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна выканана 11 паказчыкаў з 24 устаноўленых, у тым ліку па энергазберажэнні, 8 паказчыкаў знешнеэканамічнай дзейнасці, рознічным тавараабароце і рэнтабельнасці прадаж у арганізацыях сельскай гаспадаркі. Што насцярожвае ў рабоце сацыяльна-эканамічнага комплексу раёна? Ніжэй узроўню адпаведнага перыяду мінулага года асвоена інвестыцый у асноўны капітал, сельгаспрадукцыі атрымана ўсяго 83,6 %, прамысловай прадукцыі па індэксе фізічнага аб’ёму — 98,3%.

Апошняя лічба мае непасрэднае дачыненне да калектыву КУПБА «Прэстыж». Тэмп росту вытворчасці прамысловай прадукцыі на прадпрыемстве па гэтым паказчыку склаў 123,8%. Раённую лічбу «пацягнуў» уніз паказчык РУП ЖКГ. Дасягненні прадпрыемства бытавога абслугоўвання выглядаюць прыстойна не толькі на раённым узроўні. «Прэстыж» у ліку лідараў галіны па Віцебскай вобласці.

Пасля агульнай інфармацыі па азначанай тэме магчымасць выказацца атрымалі іншыя члены групы. Ёй скарысталіся, у прыватнасці, Таццяна Гарнак, начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг г.Сянно ААТ «Беларусбанк», Вячаслаў Карасікаў, начальнік РАНС, Аляксандр Лазюк, намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты. А яшчэ яны адказалі на пытанні, якія ўзніклі ў прысутных. Пытанні былі  і да начальніка ўчастка РУП ЖКГ Аляксандра Пруднікава.

Падсумоўваючы вынікі сустрэчы, кіраўнік інфармацыйнай групы, старшыня райвыканкама Васіль Чараднік падзякаваў калектыў КУПБА «Прэстыж» за працу і адзначыў: «Як людзей вас, відаць, найбольш з усёй сённяшняй інфармацыяй зацікавілі звесткі пра зарплату, але, каб яна расла, трэба зніжаць затраты на вытворчасць прадукцыі, павышаць прадукцыйнасць працы. І тут шмат рэзерваў у раёна, у вашага прадпрыемства ў прыватнасці». Кіраўнік раёна папрасіў не замоўчваць наяўныя праблемы, выказаў гатоўнасць правесці прыём па асабістых праблемах.

-langu>�B’��0yle=’mso-spacerun:yes’> Таццяна Буракова.  

 

admin

Recent Posts

«Работает неплохо». Александр Лукашенко оценил деятельность белорусского парламента

Президент Беларуси Александр Лукашенко, принимая с докладом председателя Палаты представителей Национального собрания Игоря Сергеенко, оценил…

50 минут ago

Фильм «Черный замок» по мотивам романа Короткевича представили в Вене

 В Вене состоялся показ художественного фильма "Черный замок" по мотивам романа белорусского писателя Владимира Короткевича. …

1 день ago

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику. Беларусь и Мексика планируют расширить взаимный экспорт…

1 день ago

Мужской характер и командная сплоченность

Мужской характер и командная сплоченность - именно эти качества определяют стиль работы дружного коллектива ПС…

1 день ago

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона. Работая слесарем Сенненского РГС (филиал…

1 день ago

Юные сенненцы открывают для себя мир экологии

В рамках участия в районном проекте по экологическому воспитанию на территории детского сада №3 г.…

2 дня ago