Звяртаючыся да механізатараў і дырэктара сельгасарганізацыі ён ухваліў іх імкненне весці жніво хуткімі тэмпамі. З 1532 тон валавага збору зерня, што на той момант мелі аграрнікі раёна, больш тысячы на свой рахунак запісаў райаграсэрвіс. Такі намалот атрыманы з 225 гектараў ці 5,7 % агульнай плошчы зерневых. Гэта дазволіла кіраўніку раёна выказаць спадзяванне, што з палеткаў райаграсэрвіса за жніво ўдасца сабраць не менш 10 тысяч тон збожжа. Іосіф Свістуноў запэўніў — будзе больш. Аптымізмам яго напаўняе ўраджайнасць убраных палеткаў. Азімая пшаніца з гектара дае амаль 50 цэнтнераў збожжа. Дзякуючы такой урадлівасці ў абласных лідарах па ўраджайнасці і раён.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
НА ЗДЫМКАХ: Васіль Чараднік віншуе з працоўнай перамогай дырэктра ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» Іосіфа Свістунова і ўвесь калектыў сельгасарганізацыі ў яго асобе.
Яго ўмовы, парадак падвядзення вынікаў зацверджаны на сумесным пасяджэнні калегіі райсельгасхарча і прэзідыума РК прафсаюза работнікаў АПК.
Ганаровыя граматы будуць уручацца калектывам сельгасарганізацый за 1, 2 і 3 месцы за павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне вытворчасці і продажу дзяржаве зерня і насення алейных культур. Ганаровыя граматы, граматы, падзячныя пісьмы і дыпломы атрымаюць лепшыя камбайнеры, механізатары і вадзіцелі, занятыя на ўборцы, адвозцы ўраджаю з поля на ток, аператары сушыльных комплексаў, якія па выніках жніва зоймуюць у спаборніцтве першыя тры месцы.
Вынікі спаборніцтва будуць падводзіцца штодня.
Аляксандр ЛАЗЮК.
Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…
В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…
На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…
Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…