Жыхарка аграгарадка Полымя Ірына Стайнова з дзяцінства марыла танцаваць. На жаль, у вясковай дзяўчынкі не было магчымасці спасцігнуць азы гэтага віда мастацтва. Праз шмат гадоў яе мару ў нечым ажыццявіў сын, які скончыў клас харэаграфіі Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў. А сёння, дзякуючы Ірыне Васільеўне, маленькія вяскоўцы не толькі займаюцца танцамі, але і выступаюць з танцавальнымі нумарамі на раённай сцэне.

За чатыры гады існавання гурт «Пралеска» Беліцкай дзіцячага сада-сярэдняй школы стаў сапраўдным упрыгажэннем усіх мясцовых культурных мерапрыемстваў. У свой час ідэю стварыць танцавальны гурток у навучальнай установе агучыла настаўніца пачатковых класаў Ірына Стайнова. Яна ж з’яўляецца яго нязменным кіраўніком. Наведваюць гурток вучні 2-5 класаў, пераважна дзяўчынкі, але ёсць і хлапчукі. Патрапіць у «Пралеску» жадаюць многія. «Мы нікому не адмаўляем. Вось зараз да нас прыйдуць першаклашкі», — расказвае Ірына Васільеўна. Вясковая дзетвара, у адрозненні ад сваіх гарадскіх равеснікаў, не можа пахваліцца разнастайнасцю варыянтаў правядзення вольнага часу. І «Пралеска» з’яўляецца сапраўднай аддушынай для юных вяскоўцаў і іх бацькоў. Апошнія, дарэчы, захапленне сваіх сыноў і дачок падтрымліваюць. Мамы і таты, у прыватнасці, дапамагаюць у набыцці тканіны для касцюмаў. А непасрэдна самі ўборы шые родная сястра Ірыны Васільеўны, швачка па спецыяльнасці. «Вось гэтую чырвоную тканіну, з якой выраблены сукенкі (Аўт.:гл. на здымку), нам падарыла мясцовая пенсіянерка. Адрэз ляжаў у яе яшчэ з савецкіх часоў. Нам заставалася толькі купіць бліскучую тканіну», — успамінае мая суразмоўца.
Ірына Стайнова сама падбірае музыку, ставіць танцавальныя кампазіцыі, прыдумвае дызайн касцюмаў. «Рухі падглядваю ў відэароліках, якіх нямала можна знайсці ў Інтэрнэце. Выбіраю тыя, якія дзеці здольны выканаць». Заняткі праходзяць у пазаўрочны час, але перад выступленнямі даводзіцца адточваць танцавальныя па і на перапынках.
Безумоўна, вясковым танцорам цяжка канкурыраваць з калектывамі, з якімі працуюць прафесійныя харэографы. Тым не менш, нягледзячы на невялікі ўзрост і небагаты вопыт, у палымянскіх «пралесак» ёсць чым пахваліцца. Гурт — пастаянны ўдзельнік раённага фестывалю дзіцячай творчасці «Ранішняя зорка», на якім неаднаразова займаў прызавыя месцы.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
На здымку: гурт «Пралеска» перад выступленнем.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Работает неплохо». Александр Лукашенко оценил деятельность белорусского парламента

Президент Беларуси Александр Лукашенко, принимая с докладом председателя Палаты представителей Национального собрания Игоря Сергеенко, оценил…

1 час ago

Фильм «Черный замок» по мотивам романа Короткевича представили в Вене

 В Вене состоялся показ художественного фильма "Черный замок" по мотивам романа белорусского писателя Владимира Короткевича. …

1 день ago

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику. Беларусь и Мексика планируют расширить взаимный экспорт…

1 день ago

Мужской характер и командная сплоченность

Мужской характер и командная сплоченность - именно эти качества определяют стиль работы дружного коллектива ПС…

1 день ago

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона. Работая слесарем Сенненского РГС (филиал…

1 день ago

Юные сенненцы открывают для себя мир экологии

В рамках участия в районном проекте по экологическому воспитанию на территории детского сада №3 г.…

2 дня ago