Першую тысячу збожжа сабралі ў “Сенненскім райаграсэрвісе”

   Жніво ў раёне распачалі камбайнеры ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс». Яны ж першымі пераадолелі тысячны намалот. З працоўнай перамогай механізатараў і кіраўніцтва гаспадаркі павіншаваў старшыня райвыканкама Васіль Чараднік, уручыўшы падзячнае пісьмо.

   Звяртаючыся да механізатараў і дырэктара сельгасарганізацыі ён ухваліў іх імкненне весці жніво хуткімі тэмпамі. З 1532 тон валавага збору зерня, што на той момант мелі аграрнікі раёна, больш тысячы на свой рахунак запісаў райаграсэрвіс. Такі намалот атрыманы з 225 гектараў ці 5,7 % агульнай плошчы зерневых. Гэта дазволіла кіраўніку раёна выказаць спадзяванне, што з палеткаў райаграсэрвіса за жніво ўдасца сабраць не менш 10 тысяч тон збожжа. Іосіф Свістуноў запэўніў — будзе больш. Аптымізмам яго напаўняе ўраджайнасць убраных палеткаў. Азімая пшаніца з гектара дае амаль 50 цэнтнераў збожжа. Дзякуючы такой урад­лівасці ў абласных лідарах па ўра­джайнасці і раён.

   Багаты ўраджай — добры стымул для працы ўсіх удзельнікаў жніва. Асабліва радуе, што тон у рабоце задае моладзь. На рахунку экіпажа зернеўборачнага камбайна Сяргея Сухвала 342 тоны збожжа, Дзмітрый Гарнак намалаціў 311 тон. Хлопцы лідзіруюць не толькі сярод моладзевых экіпажаў, але і далі фору на пачатку жніва старэйшым камбайнерам. На адвозцы зерня з поля на ток наперадзе яшчэ адзін Сухвал — Аляксандр. Ён перавёз 560 тон збожжа.

    Васіль Чараднік не хаваў —  ён удзячны работнікам сельгасарганізацыі не толькі за працу, а і за разуменне. Райаграсэрвіс мае запазычанасць па выплаце заработнай платы, але людзі працуюць, не акцэнтуючы на гэтым увагу. У няпростых эканамічных умовах да сельгасарганізацыі далучаны саўгас імя Данукалава.

З працоўнай перамогай удзельнікаў жніва віншавалі не толькі прадстаўнікі  ўлады. У знак прызнання працоўнага поспеху ад імя Федэрацыі прафсаюза Іо­сіфу Свістунову ўручана кепка. Для лідараў жніва гучалі песні ў выкананні лепшых самадзейных артыстаў раёна. Але канцэрт у полі доўжыўся вельмі непрацяглы час. Не да песень. Дажджы напа­мінаюць пра сябе амаль штодня. Так што пагожы час трэба выкарыстоўваць ашчадна.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 НА ЗДЫМКАХ: Васіль Чараднік віншуе з працоўнай перамогай дырэктра ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» Іосіфа Свістунова і ўвесь калектыў сельгасарганізацыі ў яго асобе.

 

На жніве будзе арганізавана раённае спаборніцтва сярод  калектываў і асобных работнікаў

Яго ўмовы, парадак падвядзення вынікаў зацверджаны на сумесным пасяджэнні калегіі райсельгасхарча і прэзідыума РК прафсаюза работнікаў АПК.

Ганаровыя граматы будуць уручацца калектывам сельгасарганізацый за 1, 2 і 3 месцы за павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне вытворчасці і продажу дзяржаве зерня і насення алейных культур. Ганаровыя граматы, граматы, падзячныя пісьмы і дыпломы атрымаюць лепшыя камбайнеры, механізатары і вадзіцелі, занятыя на ўборцы, адвозцы ўраджаю з поля на ток, аператары сушыльных комплексаў, якія па выніках жніва зоймуюць у спаборніцтве першыя тры месцы.

Вынікі спаборніцтва будуць падводзіцца штодня.

Аляксандр ЛАЗЮК.

admin

Recent Posts

В рамках акции «Наши дети» спасатели Витебщины подготовили для воспитанников Богушевского социального пансионата «Лучезарный» насыщенную программу

Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…

1 час ago

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

2 часа ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

3 часа ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

4 часа ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

7 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

23 часа ago