Адной з галоўных задач, якую ставяць перад сабой выратавальнікі, з’яўляецца дапамога насельніцтву пры пажарах і іншых надзвычайных здарэннях. Ажыццяўляюць супрацоўнікі РАНС і дзяржаўны пажарны нагляд. Праводзяць праверкі домаўладанняў, прымаюць меры па недапушчэнні гібелі людзей у агні.
У адпаведнасці з загадам Віцебскага абласнога Упраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Аляксандру Мінёнку і Сяргею Мяснікаву былі прысвоены пазачарговыя званні прапаршчыкаў унутранай службы.
За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, ліквідацыю надзвычайных сітуацый Васіль Анатольевіч уручыў падзяку ад імя раённай выканаўчай улады старшыне ўнутранай службы ПАВП-11 аг.Машканы Міхаілу Філіповічу. Ганаровай граматай у той дзень быў узнагароджаны камандзір аддзялення ПАВП-14 г.п.Багушэўск Віктар Вакар.
Свае віншаванні сенненскім агняборцам адрасавалі таксама пракурор раёна Уладзімір Рудзянкоў і начальнік Сенненскага РАУС Міхаіл Архіпаў, які ў сваю чаргу ўручыў падзячны ліст прапаршчыку ўнутранай службы ПАВЧ-1 г.Сянно Аляксандру Баркаўцу.
Ірына ХАСАНАВА.
На здымках: В.Чараднік уручае А.Грынжэўскаму рашэнне райвыканкама аб прысваенні назвы «Сквер выратавальніка»; альтанка ў новым скверы.
В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос. Одним из первых к ее уборке приступило…
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского, передает корреспондент…
На контроле в Комитете государственного контроля Витебской области находится вопрос заготовки травяных кормов для отрасли…
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…