На галоўнай станцыі Багушэўская

  Дзень чыгуначніка — прафесійнае свята для невялікай групы жыхароў Сенненшчыны. На станцыі Багушэўская Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі занята ўсяго 16 чалавек. Яшчэ менш работнікаў на станцыі Бурбін, якая, дарэчы, адносіцца да Мінскага аддзялення БЧ.

      Для большасці чыгуначнікаў праца носіць зменны характар. Цягнікі ідуць і днём, і ноччу. Праз станцыю Багушэўская, напрыклад, у суткі праходзіць пяць пар грузавых паяздоў і 15 — пасажырскіх. Кругласутачна чыгунка вядзе прыём і адпраўку грузаў. З галоўнай для раёна станцыі ў сярэднім у месяц адпраўляецца 117 вагонаў: два —  з зернем, 115 — з ляснымі грузамі. Штогод узрастае пасажырапаток. Калі ў 2014 годзе ў касе чыгуначнай  станцыі ў месяц рэалізоўвалася 14396 білетаў (13664 — на прыгарадныя цягнікі), то сёлета — больш за 15 тысяч.

                Начальнік станцыі Багушэўская Наталля Іванова тлумачыць гэта тым, што кошт білетаў на чыгунцы даволі танны. І таму пасажыры перавагу аддаюць менавіта гэтаму транспарту. А яшчэ, заўважае яна, Багушэўск паступова пераўтвараецца ў дачны пасёлак.

Многае ў выніках працы залежыць ад работнікаў станцыі. «Пасажыры не раз адзначалі работу білетнага касіра Наталлі Сухадолавай, — працягвае свой аповед пра калег Наталля Іванова, — дзякавалі за прафесіяналізм, вытрымку, гатоўнасць весці дыялог з пасажырамі, што звяртаюцца за тлумачэннямі непасрэдна ў касу ці па тэлефоне».

Праца Алены Абляцовай, якая на працягу 25 гадоў з’яўляецца прыёмаздатчыкам грузу і багажу, пазбаўлена публічнасці. Аднак і ад яе залежыць вельмі многае. Прыёмаздатчык нясе адказнасць за афармленне дакументаў, ці, як сказана ў службовых абавязках, «за выкананне прыёмаздатачных аперацый».

Яшчэ адна група багушэўцаў-чыгуначнікаў працуе рамонтнікамі пуцей і ўваходзіць у штат Віцебскай дыстанцыі пуцей. Пад кіраўніцтвам дарожнага майстра Сяргея Міронава яны абслугоўваюць перагон ад прыпынку Лычкоўскага да станцыі Лужкі. У сувязі з прафесійным святам кіраўнік вытворчага падраздзялення за бездакорную працу ўзнагароджаны Граматай упраўлення Беларускай чыгункі.

Работнікі чыгункі носяць форму. А яна вымагае асабліва строгіх адносін да працы, дакладнага выканання службовых абавязкаў. Таму чыгуначнікі робяць сваю справу на выдатна незалежна ад пары года, не зважаючы на крызісы, іншыя негатыўныя з’явы і, нават, святы. Будзьце ўпэўнены, заўтра, у Дзень чыгуначніка, цягнікі будуць ісці ў адпаведнасці з раскладам.

Наш кар.

  НА ЗДЫМКУ: (справа налева) Алена Абляцова, Наталля Іванова і Наталля Сухадолава.

 

 

admin

Recent Posts

Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе

Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе,…

18 часов ago

Чтобы дороги были в порядке: сенненские дорожники выполняют работы по ремонту дорог Н-3505 и Н-3507

В эти летние дни сотрудники филиала Сенненское ДРСУ №146 КУП «Витебскоблдорстрой» выполняют работы по текущему…

19 часов ago

Во время уборочной кампании сенненские правоохранители привлекают незанятых в экономике лиц

Для оказания помощи аграриям во время уборочной кампании правоохранители привлекают незанятых в экономике лиц, состоящих…

20 часов ago

Сегодня свой профессиональный праздник отмечают железнодорожники Беларуси

Сегодня свой профессиональный праздник отмечают железнодорожники Беларуси. Дежурных по станции зачастую называют дирижерами стальных магистралей. Именно…

21 час ago

Сколько пустующих домов продали в Беларуси в II квартале, рассказали в Госкомимуществе

Сколько пустующих домов продали в Беларуси в II квартале, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Государственного комитета…

22 часа ago

От мечты о школе к спасению жизней

Зона ответственности Ольги Закревской, заведующего Пурплевским ФАПом, охватывает обширную территорию. Фельдшер обслуживает 20 деревень, где…

2 дня ago