Багаты «ўраджай» узнагарод прывезлі выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Спарта» раённага цэнтра дзяцей і моладзі з рэспубліканскага злёту абаронна-спартыўнага профілю для навучэнцаў, якія наведваюць аб’яднання па інтарэсах (клубы) ваенна-патрыятычнай накіраванасці

 Форум, арганізаваны Міністэрствамі адукацыі і абароны Рэспублікі Беларусь у рамках святкавання 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, праходзіў з 15 па 23 ліпеня ў Мінску

Удзел у злёце прынялі дэлегацыі з усіх абласцей Беларусі і сталіцы краіны. Выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Спарта» ў колькасці 14 чалавек адстойвалі гонар Віцебшчыны. Юныя сенненцы добра паказалі сябе ва ўсіх сямі намінацыях. Прычым, у пяці з іх («Візітка каманды», конкурс «Баявых лісткоў», агляд строю  і песні, інсцэніроўка патрыятычнай песні, спаборніцтвы па стральбе) нашы землякі занялі прызавыя месцы.

Узнагароды і памятныя падарункі атрымалі Дзміт­рый Красавін, Лізавета Лазарчык, Андрэй Латышаў, Ганна Кірсаненка.

У кроку ад прызавога месца спыніліся «спартанцы» ў ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца»— яны сталі чацвёртымі.

У праграме злёту была і навукова-практычная канферэнцыя «Вялікай Перамозе — 70», за удзел у якой Андрэй Вільчынскі і Таццяна Шлапакова ўзнагароджаны граматамі.

На кожным этапе спаборніцтваў каардынавалі дзеянні сваіх падапечных, падбадзёрвалі іх і настройвалі на перамогу кіраўнік «Спарты» Алег Шумкоў і дырэктар РЦДіМ Валянціна Каржыцкая.

У агульным заліку сенненцы занялі 2 месца, падзяліўшы яго з камандай Магілёўскай вобласці і саступіўшы пальму першынства мінчанам. «Бронза» злёту — у каманд Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Аднак у памяці сенненскіх падлеткаў застануцца не толькі суровыя «ваенныя» будні. Для ўдзельнікаў злёту арганізатары падрыхтавалі разнастайную экскурсійную праг­раму. Юныя патрыёты пабывалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы, 50-ай змешанай авіяцыйнай базе, кіналагічным цэнтры Узброеных Сіл, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама пазнаёміліся з экспазіцыямі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

 

 

 

 

 

 

 

 

admin

Recent Posts

Как будут складываться условия для уборочных работ в начале августа, рассказали в Белгидромете

Как будут складываться условия для уборочных работ в начале августа, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре…

11 часов ago

В Минтруда рассказали, что делать в случае задержки нанимателем заработной платы

Что делать, если наниматель задерживает заработную плату, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты,…

13 часов ago

У родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник

В лесном массиве у родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник. Представители местной…

13 часов ago

Лукашенко и Путин подтвердили планы по поставке «Орешника» в Беларусь до конца года

Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…

1 день ago

Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками

Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…

1 день ago