Набліжаецца асаблівы дзень для Беларусі – Дзень Незалежнасці. 3 ліпеня – не проста святочная дата, якой прысвячаюцца розныя мерапрыемствы, гэта сімвал мужнасці, стойкасці, гераізму і адзінства беларускага народа.
Асаблівае месца тут займае ўскладанне вянкоў і жывых кветак да помнікаў і мемарыялаў. Сярод удзельнікаў гэтага ўрачыстага рытуалу, які садзейнічае захаванню гістарычнай памяці, традыцый і пераемнасці пакаленняў, заўсёды можна ўбачыць навучэнцаў.
Аддаючы даніну павагі героям Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікам тылу, яны ўскладаюць створаныя сваімі рукамі вянкі да падножжа абеліскаў. Па выніках рэспубліканскага фестывалю-конкурсу творчасці дзяцей і моладзі «Вянок славы», куды навучэнцы раёна адпраўлялі фотаматэрыялы працэсу стварэння і ўскладання вянкоў, Беларускае грамадскае аб’яднанне «Таварыства памяці воінаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны» ўзнагародзіла дыпломамі творчыя калектывы Яноўскай базавай школы ім. М.Л. Цурана (II ступень), Студзёнкаўскай сярэдняй школы ім. П.Л. Бабака (III ступень).
На раённым узроўні ад імя арганізатараў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу і аддзела па адукацыі Сенненскага райвыканкама ўзнагароды атрымалі творчыя калектывы Какоўчынскай і Беліцкай сярэдніх школ, выхаванцы Сенненскага дзіцячага дома. Кожны год Дзень Незалежнасці пацвярджае, што наш народ поўны гонару за сваю краіну, гатоўнасці да стваральнай працы. Гэта тэма знаходзіць сваё адлюстраванне ў творчых работах навучэнцаў.
Адным з апошніх прыкладаў з’яўляецца конкурс малюнкаў «З Днём Незалежнасці, Беларусь!», арганізатарам якога з’яўляецца рэдакцыя абласной газеты «Витебские вести».
У гэтым конкурсе Сенненшчыну прадставілі навучэнцы сярэдняй школы №1 г.Сянно імя З.І. Азгура, Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі. У сваіх працах юныя мастакі выказваюць любоў да роднай зямлі, малююць подзвіг народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, родную краіну мірнай і квітнеючай.
Валянціна КАРЖЫЦКАЯ, загадчык аддзялення Сенненскага РЦДіМ.
⛺️ФОТОФАКТ: трехдневный традиционный районный туристический слет собрал приверженцев здорового образа жизни на берегу озера Богдановское.…
От врачей до младшего персонала - накануне профессионального праздника — Дня медицинских работников - в…
В Сенненском райисполкоме «прямую телефонную линию» и личный прием граждан провел первый заместитель Председателя Комитета…
Прошло заседание Сенненского районного исполнительного комитета под руководством председателя райисполкома Александра Клячина. Участие в нем…
На базе Представительства Белгосстраха по Сенненскому району прошел учебно-практический семинар для вновь назначенных ответственных за…
Президент Беларуси Александр Лукашенко ознакомился с опытом работы предприятия "БелИнтерГен" и ее дочерней структуры "БелИнтерГен-агро"…