Вучыўся ў мараходным вучылішчы, абышоў увесь свет, пакуль служыў у складзе гандлёвага флоту СССР, на некаторы час кінуў якар у Паўднёвай Амерыцы. І вось ужо 25 гадоў як займаецца бізнесам у сферы гандлю.
— Год таму, калі ў горадзе з’явіўся сеткавы гандаль, наш таваразварот упаў. Аднак сёлета ў красавіку мы крыху прыбавілі ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года, што сведчыць — мы выстаялі ў жорсткай канкурэнтнай барацьбе, а прынятыя захады былі правільнымі і прыносяць плён,- разважае ён.
І не толькі яму асабіста. Нягледзячы на скарачэнне даходаў, на прадпрыемстве не пайшлі на “непапулярныя меры”: не скарацілася колькасць работнікаў, амаль не зменшылася іх зарплата.
Дробны і сярэдні бізнес мае адну важную асаблівасць, нагадвае Аляксандр Калмыкоў. У перыяд крызісу ён хутка адаптуецца да змен.
— Мы знайшлі паразуменне з нашымі партнёрамі, якія пайшлі на некаторыя ўступкі нам, мабілізаваліся самі: больш уважліва сталі сачыць за сітуацыяй на рынку, вывучаць попыт пакупнікоў, каб пастаўляць запатрабаваны тавар. Для гандлёвага прадпрыемства важным фактарам эканамічнага здароўя з’яўляецца хуткасць абарачэння фінансаў. Улічваем і пакупніцкую здольнасць насельніцтва,- азы эканомікі Аляксандр Калмыкоў пачаў вывучаць яшчэ ў далёкім 1995-м, калі займеў уласную справу як ІП. Сёння за ім калектыў, хай і невялікі. У ім — 14-15 чалавек у залежнасці ад пары года.
Зарплату работнікаў, у першую чаргу прадаўцоў і загадчыкаў магазінаў, вызначае канечны вынік, аб’ём выручкі і таваразвароту. Такі падыход стымулюе людзей, прымушае калектыў мабілізаваць рэсурсы, працаваць творча. Агульныя мэты, зразумелыя стымулы садзейнічаюць фарміраванню здаровага калектыву, стварэнню ўзаемаадносін, дзе няма месца панібратсту, дзе цэняць сумленнасць, адданасць справе і калектыву, лічыць Аляксандр Калмыкоў:
— У нас працуюць людзі, якія ў калектыве з дня рэгістрацыі прадпрыемства, некаторыя з іх пайшлі ад нас на пенсію ці працягваюць працаваць, аформіўшы яе.
Магазіны прыватнага гандлёвага прадпрыемства прапануюць насельніцтву пераважна прадукты харчавання. Яны, як правіла, закупаюцца на беларускіх прадпрыемствах-вытворцах мяса-малочнай галіны. Такая стратэгія дазваляе ўстанаўліваць мінімальныя нацэнкі, а калі тавар не знайшоў свайго пакупніка, вяртаць яго вытворцу. Частка тавараў, тыя, што не вырабляюцца ў краіне, набываюцца на аптовых базах, нярэдка пад заказ канкрэтнага пакупніка.
Работа “са сваімі” пакупнікамі — яшчэ адзін важны напрамак дзейнасці калектыву, важкі рэзерв для нарошчвання таваразвароту. На прадпрыемстве асабліва добра ў гэтым пераканаліся за апошні год.
— Са з’яўленнем сеткавых магазінаў мы адчулі адток пакупнікоў, асабліва ў першыя месяцы іх работы. Спрацаваў вядомы ход са зніжэннем цэн. Але, калі ты жывеш за 3-4 км ад “Хіта”, за хлебам, малаком, іншымі прадуктамі харчавання, неабходнымі штодня, штораз не пойдзеш туды, нават калі яны некалькі танней, чым у магазіне, што побач. Асабліва, калі цябе сустрэнуць, як сябра, не адмовяць у кансультацыі, дадуць параду, пацікавяцца здароўем, проста паспачуваюць, калі здарылася бяда. Такія асаблівасці работы ў невялікім населеным пункце, дзе амаль усе знаёмыя адзін з адным,- разважае Аляксандр Калмыкоў,- аб’ектыўна працуюць на карысць малога і сярэдняга бізнесу. Зноў жа, не будзем забываць, канкурэнцыя стымулюе, арганізуе, прымушае напружваць сілы.
У развіцці такога невялікага бізнесу, як у Аляксандра Калмыкова, зацікаўлена мясцовая ўлада. За 5 месяцаў бягучага года падаткі, што паступілі ў раённы бюджэт з арганізацый, у аснове якіх прыватны капітал, склалі 18%. Большасць новых рабочых месцаў — таксама іх уклад у дзяржаўную сацыяльную палітыку. Прыватны бізнес, і ПГУП “АГЭКОН” у прыватнасці, актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі многіх дзяржаўных сацыяльных праграм, займаецца добраўпарадкаваннем райцэнтра. А чаму не, калі развіццё малога і сярэдняга бізнесу ў апошнія гады стымулюецца, лічыць прадпрымальнік, у першую чаргу праз лібералізацыю заканадаўства, якое рэгулюе бізнес-сферу, праз змяншэнне праверак з боку кантралюючых органаў. Яны, калі і праходзяць, то ў форме маніторынгу. Чыноўнікаў больш цікавяць праблемы, што замінаюць развіццю прадпрымальніцтва, каб выправіць іх. Улада і бізнес павінны ў перспектыве выпрацаваць і ўстанавіць такія правілы гульні, якія задаволяць абодва бакі, грамадства ў цэлым.
Аляксандр ЛАЗЮК.
Фота аўтара.
Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…
Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…
Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…
В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…
Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…