Categories: Актуальна

Детский писатель Валерий Квилория встретился с сенненскими школьниками

Мала хто з юных сенненцаў можа сказаць, што асабіста знаёмы хоць з адным пісьменнікам. Навучэнцам чацвёртых класаў другой гарадской школы прадставілася такая магчымасць. На днях яны пабывалі на сустрэчы з самым вясёлым сучасным дзіцячым пісьменнікам — Валерыем Квілорыяй.

 Таленавіты аўтар, цікавы суразмоўца і выдатны апавядальнік – менавіта такія словы можна было пачуць ад хлопчыкаў і дзяўчынак, якія на працягу гадзіны з захапленнем слухалі Валерыя Тамазавіча. І з гэтым проста не магчыма не пагадзіцца.

 Аўтар расказаў юным чытачам свае вясёлыя гісторыі. У аснове твораў Валерыя Квілорыя неверагодныя прыгоды і забаўныя факты. Ён піша казкі і апавяданні на любы густ. Ёсць спецыяльна для дзяўчынак, для хлопчыкаў і нават для дарослых. Так чацвёртакласнікі пазнаёміліся з літаратурнымі героямі-сябрамі Шуркай і Леркай, даведаліся чаму паляць вярблюды і навошта худзела дзяўчынка Адзя, з якой нагоды быў бунт у талерцы і як малалетнія рыбакі дзялілі трынаццатага карася і многае іншае.

 На працягу ўсяго мерапрыемства не сціхаў дзіцячы смех. Юныя сенненцы былі ў захапленні ад атрыманай порцыі бліскучага гумару Валерыя Квілорыя. 

 

Школьнікі мелі магчымасць задаць пісьменніку свае пытанні. Іх цікавіла літаральна ўсё: якія кнігі чытае, яго любімыя аўтары, як пішуцца апавяданні і хто працуе над ілюстрацыяй кніг, адкуль чэрпае тэмы і як з’яўляюцца героі і многае іншае. Адказваючы на ​​пытанні, Валерый Тамазавіч імкнуўся данесці да дзяцей думку пра тое, што менавіта чытанне і самаадукацыя дапамагаюць выйсці са складаных жыццёвых сітуацый.

 Жадаючым юным чытачам ён на сваіх кнігах пакінуў аўтограф.

 Сустрэча, якая прайшла ў дзіцячай бібліятэцы, атрымалася па-сапраўднаму цёплай і шчырай. Як адзначылі супрацоўнікі бібліятэкі, інтэрнэт і тэлебачанне не заменяць кнігу ў бліжэйшай будучыні. Цікавасць да друкаваных выданняў была, ёсць і будзе. А сустрэчы з пісьменнікамі толькі ўмацоўваюць у сучаснай моладзі жаданне чытаць.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

 

admin

Recent Posts

Всплеск активности клещей ожидается к концу лета — Минздрав

Очередной всплеск активности иксодовых клещей ожидается к концу лета. Это связано с появлением нового поколения…

3 часа ago

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев работал в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев работал в Сенненском районе. На личный…

19 часов ago

Игорь ЧУЛЬБА, главный инженер ОАО «Белая липа»: высокие технологии прочно вошли в повседневную жизнь аграриев

Цифровизация сельского хозяйства – это экономия средств, времени, возможность более рационально организовать процесс и улучшить…

20 часов ago

О деятельности службы «одно окно»

О деятельности службы «одно окно» В первом полугодии текущего года в службу «одно окно» Сенненского…

20 часов ago

Министры, местная вертикаль и дипломаты. Подробности кадрового дня у Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 июля рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

22 часа ago

Сенненский РОЧС приглашает жителей и гостей города на праздник под открытым небом

🚒 День пожарной службы в Сенно! Сенненский РОЧС приглашает жителей и гостей города на праздник…

1 день ago