Самыя высокія надоі – у “Дружбінцы”, прывагі – у “Студзёнцы” і “Літусаве”

Падведзены вынікі работы жывёлаводаў за май.

Самыя высокія надоі малака за месяц — у аператараў машыннага даення ПП «Дружбінец». Тамара Буявец надаіла ад кожнай каровы групы па 718 кілаграмаў — ёй прысуджана першае месца; па групе Святланы Лядзінскай надой склаў 696 кілаграмаў — гэта другое месца. Трэцяе месца атрымала Антаніна Дудкіна, аператар машыннага даення кароў ДП «Саўгас імя Машэрава»,якая надаіла за месяц ад кожнай каровы па 642  кілаграмы малака.

 На адкорме буйной рагатай жывёлы лепшыя паказчыкі ў Канстанціна Шубкі, жывёлавода ААТ «Студзёнка» — 1033 грамы прываг у суткі на кожнай галаве; Леаніда і Людмілы Беразневых з ААТ «Літусава»  — 900 грамаў; Уладзіміра Лейчанкі і Сяргея Гарнака, якія працуюць у ААТ «Сінягорскае» і дасягнулі 847 грамаў сутачных прываг.

 На дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы пераможцы спаборніцтва ў названай намінацыі Валянціна Скварцова і Вольга Мірановіч з ААТ «Літусава» атрымалі па 1043 грамы прываг у суткі. У Ліліі Пецкалёвай, якая працуе ў ААТ «Студзёнка», жывёла прырастала ў вазе па 872 грамы ў суткі, у Аляксандра Міткічова з ДП «Саўгас імя Машэрава» — 853.

 Пераможцы раённага спаборніцтва ўзнагароджаны Дыпломамі райсельгасхарчу і адпаведнымі грашовымі прэміямі.