Сянно Пераможнае!

Сенненшчына  адзначыла 67-ую гадавіну Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У райцэнтры святочная калона з прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў у вызначаны час пад гукі ваенных песень рушыла на цэнтральную плошчу да мемарыяла «Алея Герояў».

Пачэснае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь атрымалі члены ваенна-патрыятычнага клуба «Спарта» —  пераможцы ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца».

Урачысты мітынг адкрыў старшыня райвыканкама Віктар Цапота.

Віктар Уладзіміравіч выказаў шчырую падзяку ветэранам: «Мы схіляем галовы перад тымі, дзякуючы каму на нашу зямлю прыйшла пераможная вясна 1945 года і абяцаем быць годнымі вашага подзвігу!».

Завяршыўся мітынг хвілінай маўчання. Пасля чаго прадстаўнікі працоўных калектываў і арганізацый раёна ўсклалі да помнікаў вянкі і кветкі.

Гулянні працягваліся на пло­шчы, дзе размясціліся тэатралізаваныя пляцоўкі, выстава-продаж вырабаў  майстроў раённага Дома рамёстваў, школ, у тым ліку школы-інтэрнат, раённага цэнтра дзяцей і моладзі.. На працягу ўсяго дня ішлі канцэрты. Спачатку хіты ваенных гадоў спявалі калектывы ўстаноў культуры раёна. У 13.00 творчую эстафету перадалі дзецям — выхаванцам Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў, Ходцаўскага філіяла Машканскай школы мастацтваў, раённага цэнтра дзяцей і моладзі, Багданаўскай школы. Увечары гараджан парадавалі харавыя калектывы выкладчыкаў Сенненскай ДШМ, народны хор ветэранаў вайны і працы.

А ў 23.00 неба расквеціў святочны салют.

Падрабязнасці  чытайце ў “Голасе Сенненшчыны” №37, ад  12 мая 2012 года.




Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *