Родныя Герояў Расіі павіншавалі сенненцаў з Днём Перамогі

Напярэдадні Дня Перамогі на адрас Сенненскага райвыканкама паступіла тэлеграма за подпісам Алі-Мурата Каракетава. Ад імя родных Герояў Расіі Юнуса Каракетава і Кічы Хаіркізава, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны ваявалі ў складзе партызанскіх фарміраванняў на тэрыторыі нашага раёна, ён даслаў віншаванні ўсім жыхарам раёна, у першую чаргу — ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

У прыватнасці, у тэлеграме сказана: «Белорусский народ, потерявший в войну каждого третьего жителя, и в мирное время остаётся для всех нас образцом патриотизма, человеколюбия и обществом бескорыстного отношения людей друг к другу. Именно благодаря этим качествам белорусов наши родственники Каракетов Юнус Кеккезович и Хаиркизов Кичи-Батыр Алимурзаевич увековечены на Аллее Героев г. Сенно. Благодарный белорусский народ помнит имена Юнуса и Кичи-Батыра как своих собственных сыновей».