Чаму Сенненскаму райспажыўтаварыству спатрэбіўся антыкрызісны ўпраўляючы

Прайшоў сход упаўнаважаных Сенненскага раённага спажывецкага таварыства. Са справаздачным дакладам выступіла выконваючая абавязкі старшыні праўлення спажыўтаварыства Людміла Турэйка. Таксама ўдзел  у сходзе прынялі намеснік старшыні праўлення аблспажыўсаюза Ларыса Лагеева і кіраўнік раёна Віктар Цапота.

У гандлёвай галіне па аб’ёме тавараабароту Сенненскае спажывецкае таварыства сёння знаходзіцца на 3 месцы ў вобласці. Паказчык хоць і вышэйшы за сярэднеабласны на 20,6%, і тым не менш зусім нядаўна сенненскія гандляры займалі першыя месцы на Віцебшчыне.

Страчаны пазіцыі па асноўным паказчыку — рознічным тавараабароце. Калі ў 2006-2008 гадах Сенненскае спажывецкае таварыства займала 2 месца ў сістэме Белкаапсаюза, у 2009-2010 — спусцілася на трэцюю пазіцыю, то ў мінулым годзе апынулася ўжо на 6 месцы. Гэта не зусім зразумела, таму што кадры спецыялістаў райпо засталіся ранейшымі (змянілася толькі кіраўніцтва). На самой справе, у арганізацыі аслаблена дысцыпліна.

Практычна ва ўсіх гандлёвых прадпрыемствах, якія былі правераны, выяўлены парушэнні. Недастатковы ўзровень куль­­туры абслугоўвання, парушэнні рэжыму работы гандлёвых аб’ектаў, продаж пратэрмінаваных тавараў і многе іншае. Усяго аддзначана больш за 200 выпадкаў такіх парушэнняў.

Райпо па-ранейшаму не спраўляецца з прагнознымі паказчыкамі па тэмпах росту.

Заработная плата па райпо за 2 месяцы бягучага года па сукупным размеры выйшла толькі на 15 месца ў вобласці. Нават у такіх невялікіх раёнах, як Расонскі, Лёзненскі і Гарадоцкі, заработная плата ў работнікаў спажывецкіх таварыстваў вышэйшая.

Сітуацыю, якая склалася ў райспажыўтаварыстве, прадстаўнікі аблспажыўсаюза назвалі крытычнай, але не безнадзейнай..

Асноўная прычына страты ранейшых пазіцый — нізкая тэхналагічная, вытворчая і  выканальніцкая дысцыпліна. Над яе павышэннем трэба працаваць у першую чаргу,  каб вярнуць страчаныя пазіцыі, адзначыў Віктар Цапота.

І гэта для калектыву на чале з Александрам Пуцятам задача цалкам рэальная. Дарэчы, адна з спецыяльнасцей новага кіраўніка — антыкрызісны ўпраўляючы.

Якія меры будуць распачаты новым кіраўніком райпо? Поўнасцю матэрыял чытайце ў  “Голасе Сенненшчыне” ад 7 красавіка 2012 года №27