За нелегальны бізнес да адказнасці прыцягнута 8 сенненцаў

За мінулы год работнікамі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Сенненскім раёне выяўлена 25 фактаў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі. Незаконныя аперацыі мелі месца ў такіх сферах як гандаль, аказанне рамонтна-будаўнічых паслуг, перавозка пасажыраў і іншых.

Як паведаміла  Наталля Міхалёнак, начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі, якая пагадзілася адказаць на некалькі пытанняў па праблеме арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, у раёне да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 8 чалавек. Накладзена адміністрацыйных штрафаў на суму 1,8 млн рублёў. Летась агульная сума канфіскату склала 16,7 млн рублёў. Арыштаваны ў тым ліку аўтамабіль, які выкарыстоўваўся для перавозкі пасажыраў. Дадаткова было прад’яўлена і ўтрымана падаткаў на суму 2,3 млн рублёў.

Інтэрв’ю з начальнікам аддзела падаткаабкладання  фізічных асоб чытайце ў “Голасе Сенненшчыне” ад 7 красавіка 2012 года №27