БИЛЕТ НА АВТОБУС СЕННЕНЦЫ СКОРО СМОГУТ КУПИТЬ ЧЕРЕЗ ИНТЕРНЕТ

Спецыяльная камп’ютарная сістэма продажу білетаў з выкарыстаннем Інтэрнэта будзе ўстаноўлена да канца бягучага года на аўтобуснай станцыі г.Сянно.

Не выходзячы з дому, з дапамогай Інтэрнэта можна будзе купіць білет на любы маршрут, па якім ходзіць пасажырскі транспарт аў­тастанцыі. Як расказаў дырэктар ААТ «Аўта­транс­партнае прад­пры­емства №20» г.Сянно Мікалай Рыбчанка, такія сістэмы з цягам часу пачнуць пра­цаваць на ўсіх станцыях аб’яднання «Ві­цебск­абл­аўтатранс». Такім чынам, можна будзе набыць білеты для паездак на ўсе марш­руты, якія абслугоўваюцца аў­тобусамі аблаўтатранса.

 Таццяна Буракова.   

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *