У ЯГО ПАСЛУЖНЫМ СПІСЕ — 32 ЛІТРЫ КРЫВІ

Высокія тэхналогіі, якія дазваляюць  медыкам ратаваць людзей ад раней невылечных захворванняў, патрабуюць, часам, вялікай колькасці донарскай крыві. Добраахвотнае ахвяраванне сваёй крывёю ці яе кампанентамі для далейшага пералі­вання таму, каму яна патрэбна, выратоўвае многія жыцці ў выпадках, калі адлік ужо ідзе на секунды…

 Мікалай Дзюсаў — ганаровы донар. Вось ужо  20 гадоў мужчына пастаянна, чатыры разы ў год, здае кроў. За жыццё некалькі разоў даводзілася мяняць месца жыхарства, але Мікалай Мікалаевіч ніколі не здрадзіў ідэі дапамогі людзям. Калі працаваў на заводзе­ металаканструкцый у Віцебску, іх прадпрыемства па здачы крыві было замацавана за першым радзільным домам. «Мы  добра ведалі, што наша кроў пойдзе на патрэбы будучых маці», — з гордасцю расказвае М.Дзюсаў.

 За гады донарства Мікалай Мікалаевіч аддаў каля 32 літраў крыві. Аднойчы нават прыйшлося рабіць прамое пераліванне. Кожны раз даводзіцца здаваць 400- 450 мл крыві. Гэта колькасць аднаўляецца вельмі хутка, а заадно арганізм атрымлівае добры стымул для работы эндакрыннай і імуннай сістэм. Сёння Мікалаю Мікалаевічу 54 гады, працуе вартаўнікоў-матарыстам на ААТ «Сенненскі льназавод», але дзяліцца сваёй крывёю з іншымі думае і надалей.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.