ДЗЕ БЫЦЬ СЕННЕНСКАМУ ДЭНДРАПАРКУ? ГАЗЕТА ЗАПРАШАЕ ДА АБМЕРКАВАННЯ.

Навіна, што ў раёне будзе заснаваны дэндрапарк, даўно ўжо лунае ў паветры. Але месца яго будучага знаходжання грамадскасці не вядома. На самой справе яно яшчэ канчаткова і не вызначана.

Гэтай публікацыяй газета  запрашае  жыхароў горада і раёна выказаць на яе старонках свае думкі наконт месцазнаходжання  будучага  дэндрапарку. Для пачатку размовы прыво­дзім разважанні афіцыйных асоб.

М.М.Вілюга, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

У многіх раёнах вобласці дэндрапаркі ўжо існуюць. Іх стварэнне адбываецца ў рамках праграмы Мі­ністэрства лясной гаспадаркі.

Устройваць наш парк будзе Багушэўскі лясгас. Таму мэтазгодна размясціць яго на тэрыторыі, прылягаючай да гарадскога пасёлка. Не трэба будзе нікуды «ганяць» тэхніку. Не выклікае складанасцей прыцягненне неабходных спецыялістаў для догляду за раслінамі і навуковай дзейнасці — гэта работа не аднаго дзесяцігоддзя. Тэрыторыя дэндрапарка будзе ахоўвацца, але кожны жадаючы зможа сюды наведацца.

Дэндрапарк — не зусім парк адпачынку, а, хутчэй, батанічны сад. Ён  нясе функцыі экскурсійнага аб’екта.

Першапачаткова месца для дэндрапарку было выбрана няўдала. Цяпер жа плануецца, што цуда-парк будзе размешчаны ў даступным месцы, па­між вёскай Рыбнае і Багушэўскам. Дэндрапарк пазначаны і ў Генеральным плане расшырэння гарадскога пасёлка.

Падобны аб’ект можна стварыць і ў Сянно. Калі жыллёва-камунальная гаспадарка гатова заняцца гэтай справай, райсавет гарантуе сваю падтрымку і дапамогу.

В.П.Макарэвіч, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і ахо­вы навакольнага асяроддзя.

Безумоўна, найбольш мэтазгодна закласці дэндрапарк у райцэнтры. Тут яго зможа наведаць большая колькасць людзей: і сенненцаў, і гасцей горада. Дэндрапарк павінен быць зонай адпачынку, як гэта зроблена ў іншых месцах, дзе давялося пабываць. Лепшым прыкладам  размяшчэння  з’яўляецца вопыт іншых раёнаў вобласці (Верхнядзвінск, Лепель, Глыбокае), вопыт Літвы і Латвіі, дзе такія паркі даступны большай частцы насельніцтва, злучаны з гарадамі пешаходнымі і веласіпеднымі дарожкамі. Натуральна, што выбіраючы  месцараспалажэнне дэндрапарку, трэба глядзець  на 50 —100 гадоў наперад. Узяць верх павінны цвярозы розум і думка лю­дзей, якім парк будзе служыць.

Недалёка ад Сянно, каля былой вёскі Міхалполле, ёсць вельмі падыходзячае месца. Там часткова захаваўся стары садова-паркавы комплекс, створаны колішнім гаспадаром маёнтка. Можна выкапаць сажалку, высекчы стары здзічэлы сад і на яго месцы высадзіць новыя дрэвы, кусты.

Падыходзяць для размяшчэння парку і іншыя месцы: раён вуліцы Мічурына, выезд з горада ў накірунку Бурбіна, старадаўні садова-паркавы комплекс у в.Гарнакі, тэрыторыі, прылягаючыя да азёр вакол горада.

У раённай газеце выказвалася думка, што можна выкарыстаць  парк Трох Герояў. Аднак па нормах для закладкі дэндрапаркаў неабходна плошча не менш за 6 гектараў.

Існуе  меркаванне, што дэндрапарк павінен быць у Багушэўску. Вядома, лясгасу гэта было б эканамічна больш выгадна. Але трэба ж думаць і пра людзей,  для якіх, у канчатковым выніку, і ствараецца парк. Жыхароў у гарпасёлку і цяпер у разы менш, чым у Сянно. А з цягам часу іх колькасць яшчэ зменшыцца. Для каго ж тады будзе гэты цуд?

Да таго ж, па інфармацыі праектнага інстытута «Віцебскгіпразем», месца, выбранае для будаўніцтва каля гарпасёлка, не можа быць выкарыстана, бо гэта землі сельскагаспадарчага прызначэння, якія ў іншых мэтах выкарыстоўваць нельга.

Свае меркаванні адносна размяшчэння дэндрапарку інспекцыя прыродных рэсурсаў выказала яшчэ ў сакавіку  бягучага года ў афіцыйным адказе на зварот Багушэўскага лясгаса аб выбары зямельнага ўчастка. Пісьмо з абгрунтаваннем мэтазгоднасці закладкі дэндрапарку ў Сянно адпраўлена генеральнаму дырэктару Віцебскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання В.М.Казлоўскаму.

Таццяна Буракова.

Паважаныя чытачы, запрашаем выказаць свае думкі: дзе б вы  хацелі бачыць  дэндрапарк.

ДЗЕ БЫЦЬ СЕННЕНСКАМУ ДЭНДРАПАРКУ? ГАЗЕТА ЗАПРАШАЕ ДА АБМЕРКАВАННЯ.: 3 комментария

  • Пятница, 16 сен., 2011 в 23:00
    Permalink

    Деревья в Сенно в последние годы активно вырезаются, пара клумб в центре ничего интересного городу не даёт. Конечно было бы здорово увидеть дендрапарк непосредственно в Сенно.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Пятница, 16 сен., 2011 в 23:15
    Permalink

    непосредственно это вряд ли возможно, и в окрестностях тоже вряд ли сделают, да и вообще вряд ли сверху прислушаются к мнению нескольких посетителей сайта, хотя было бы круто сделать где-нибудь в районе заброшенного аэродрома — между Сенно и Михалпольем/Богданово.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Суббота, 17 сен., 2011 в 12:00
    Permalink

    Заброшенный аэродром не такой уж и заброшенный. Там рядом уже дома жилые, почти впритык. Само здание используется под склады какой-то конторкой, а взлётная полоса активно юзается теми, кто учится водить. Больше собственно почти и негде в свободное время поучиться ездить без угрозы для окружающих.
    А Михалполье… было бы здорово если бы сами сады при Михалполье окультурили маленько. Довольно прикольное место.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *