Водпуск лекаў у аптэках Сенненшчыны будзе ісці толькі па рэцэпцах

У апошні час у аптэках горада людзі не могуць купіць некаторыя лекі, якімі яны карысталіся на працягу доўгага часу па рэкамендацыі ўрача. Зараз іх можна набыць толькі па рэцэпце.  Сітуацыю каменціруе загадчык  Цэнтральнай аптэкі №24  Канстанцін Кацюба: «У ходзе праверак Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць ліцэнзію на медыцынскую і фармацэўтычную  дзейнасць, у 2010-2011 гадах былі выяўлены шматлікія парушэнні пры афармленні рэцэптаў на лекі і  водпуск лекавых сродкаў з аптэк.  Устаноўлена, урачы арганізацый усіх форм уласнасці, а таксама ўрачы, якія самастойна практыкуюць, не выпісваюць хворым рэцэпты на лекавыя сродкі, а нярэдка даюць рэкамендацыі ў вуснай форме,  у  выглядзе кароткіх паметак на паперы. У медыцынскіх арганізацыях недзяржаўнай формы ўласнасці  не заўсёды ёсць адпаведныя рэцэптурныя бланкі. Таму і перайшлі на выдачу лекаў толькі па рэцэптах». 

 Сапраўды, людзі бяздумна пачалі прымаць антыбіётыкі. У той час, як самалячэнне нярэдка наносіць  непапраўную шкоду арганізму.  

 У сваю чаргу, калідоры бальніц поўняцца людзьмі. Поруч з хворымі ў чарзе стаяць здаровыя, якія прыйшлі да ўрача, каб толькі выпісаць рэцэпт.  Гэта, так сказаць, адваротны бок праблемы.

 А што ў суседзяў? Ва ўсіх краінах Еўропы продаж лекаў па рэцэпце даўно стаў нормай. Пераламіць звычкі нашых людзей на новую сістэму водпуску медыкаментаў будзе складана. Да чаго гэта прывядзе — пажывем пабачым.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Водпуск лекаў у аптэках Сенненшчыны будзе ісці толькі па рэцэпцах: 1 комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *