Беспрацоўным сенненцам прапануюць сесці за парту

Атрымаць прафесію сёння можна не толькі ў розных установах Міністэрства адукацыі. Цэнтр занятасці насельніцтва  ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Сенненскага райвыканкама здзяйсняе прафесійнае навучанне за кошт сродкаў ФСАН. У прыватнасці, у жніўні фарміруюцца групы па навучанні наступным прафесіям: з 22 — электразваршчык, вадзіцель пагрузчыка; з 23 — прадпрымальнік, з 29 — повар, з 30 — бухгалтар. З 5 верасня пачнецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях электраманцёр, маляр-штукатур, плітачнік-абліцоўшчык. У гэтым жа месяцы плануецца пачаць заняткі па спецыяльнасцях апаратчык хімічнай водаачысткі, бухгалтарскі ўлік і кантроль у прамысловасці (перападрыхтоўка), інспектар па кадрах, муляр, майстар па манікюры, машыніст вежавага крана, цырульнік, прадавец, кантралёр-касір,слесар па рамонту аўтамабіляў, слесар-сантэхнік, рахункавод.

 Навучанне будзе праходзіць у Віцебску. Іншагароднім выдзяляецца   інтэрнат, вы­плочваецца стыпендыя ў памеры 80 тыс. рублёў. Пры звароце ў цэнтр занятасці пры сабе трэба мець пашпарт, дакумент аб адукацыі, пры наяўнасці — працоўную кніжку і ваенны білет.

 За больш падрабязнай інфармацыяй рэкамендуем звяртацца па тэлефонах ­4-28-36, 4-21-63, 4-14-52 ці непасрэдна ў цэнтр занятасці, які знаходзіцца ў ­г. Сянно па вул. Машэрава,2.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *