Бразільскую забаву любяць на Сенненшчыне

Сянно — не Рыа-дэ-Жанэйра. Тым не менш, сярод сенненцаў ёсць заўзятыя аматары пляжнага валейболу. Па палкасці і адданасці гэтаму экзатычнаму віду спорту яны не саступаюць жыхарам Бразіліі, на пляжах якой, як вядома, і зара­дзіўся пляжны валейбол.

 У ліпені на тэрыторыі Сенненскай школы-ін­тэрната прайшоў другі турнір па пляжным валейболе. Удзел у ім прымала 9 каманд, складзеных пераважна з сенненцаў. Але былі і госці. Адна каманда  прадстаўляла Віцебск, дзве — Машчоны. Спаборніцтвы праходзілі на дзвюх пляцоўках. Дарэчы, адну з іх напярэдадні турніру аматары пляжнага валейболу абсталявалі ўласнымі сіламі. У выніку двухдзённых баталій перамаглі маладыя хлопцы з ПС «Сянно», другое месца — за віцяблянамі, трэцяе — у каманды Сенненскага льнозавода.

Л. ІЎЕЎ.

 НА ЗДЫМКУ: аматары пляжнага валейболу пасля турніру.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *