Прэтэндэнткі на тытул “Краса Сенненшчыны” вызначаны

Абвешчаны ў сакавіку конкурс «Краса Сенненшчыны — 2011» паступова падыходзіць да свайго завяршэння. Прынамсі, прыём заявак на ўдзел завершаны. На сённяшні дзень вызначыліся 14 канкурсантак, якія і пазмагаюцца за званне самай прыгожай дзяўчыны Сенненскага раёна. Яшчэ раз нагадаем: усю  інфармацыю і фотаздымкі дзяўчат можна ўбачыць на нашым сайце www.senno.by, а таксама ў суботніх нумарах газеты «Голас Сенненшчыны». Інтэрнет-галасаванне пачнецца ў другой палове чэрвеня. Сваю пераможцу вызначыць і мужчынскае журы. Канчатковыя вынікі конкурсу будуць падведзены падчас святкавання Дня моладзі. Інфармацыя пра дакладныя даты галасавання і мерапрыемства будзе дадаткова змешчана ў «раёнцы».