Дошка гонару на 12 МАЯ 2011 года

Згодна з аператыўнай інфармацыяй  райсельгасхарчу і райкама прафсаюза  работнікаў АПК, умовамі спаборніцтва на раённы Стэнд гонару, заснаваны на перыяд правядзення веснавых палявых работ, па стану на 12 мая заносяцца:

 прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Дружбінец» (дырэктар Аляксандр Басякоў, старшыня прафкама Генадзь Конышаў), дзе з высокай якасцю, пры плане 2023 гектары, яравыя культуры  пасеяны на плошчы 1879 гектараў (93%). Выпрацоўка на адзін  агрэгат складае ў суткі  29 гектараў;

 Міхаіл Фаміноў, механізатар КУСГП імя Гараўца, які  на трактары МТЗ-3022, агрэгатаваным  АПП-6, з пачатку палявых работ засеяў 743 гектары.

 Аляксандр Дзедушка, механізатар ААТ «Ульянавічы», які на трактары МТЗ-3022, агрэгатаваным  КЧ-5,1, падрыхтаваў да сяўбы 673 гектары глебы;

 Віктар Сакалоўскі, механізатар ААТ «Ульянавічы», які на трактары МТЗ-82, агрэгатаваным МТТ-КУ, унёс мінеральныя ўгнаенні  на плошчы 1578 гектараў.

 

Да каралевы палёў каралеўскія адносіны

У ААТ «Ульянавічы», «Студзёнка», «Кругляны», «Літусава», КУСГП «Полымя» і ПП «Дружбінец» завяршаюць сяўбу кукурузы. Заканчэнне работ у аптымальныя тэрміны дае падставы спадзявацца на добры ўраджай «царыцы палёў», а значыць, і на багаты, збалансаваны рацыён для буйной рагатай жывёлы.

 А вось спадзявацца на добры вынік наўрад ці могуць у ААТ «Бяленева», дзе сяўбу кукурузы пачалі толькі 10 мая і з плана 340 га  пасеялі 70. Яўна спазняюцца з сяўбой асноўнай кармавой культуры ў адкрытых акцыянерных таварыствах «Сенненскі райаграсервіс», «Белая Ліпа», «Пурплева», «Какоўчына», КУСГП «Насенняводчы саўгас імя Данукалава». Вынікі мінулага года не сталі для іх урокам.

Л.Іўеў.