Дэпутаты Какоўчынскага сельскага Савета адыходзяць ад «кабінетнага» стылю работы.
Як запэўніў упраўляючы справамі сельвыканкама Сяргей Цярэня, «хадзьба ў народ» — эфектыўны метад дзейнасці, які не толькі павышае адказнасць прымаючага боку ў плане навядзення парадку, але і прымушае больш грунтоўна рыхтавацца да таго ці іншага мерапрыемства адказных за яго правядзенне асоб.
Вось і нядаўна адбылася выязная сесія сельскага Савета дэпутатаў, на якой разгледжана пытанне «Аб ідэалагічнай рабоце ў працоўных калектывах структурных падрадзяленняў філіяла «Багушэўскі спіртзавод» Віцебскага лікёра-гарэлачнага завода, ААТ «Бяленева», «Какоўчына», «Літусава».
Сесія прайшла ў два этапы: спачатку дэпутаты і запрошаныя наведалі ўсе цэхі завода, пазнаёміліся з вытворчасцю спірту, дакументацыяй. Пасля чаго адбылося пленарнае пасяджэнне. Асабліва крытычна паставіліся ўдзельнікі сесіі да арганізацыі ідэалагічнага забеспячэння адкрытага акцыянернага таварыства «Літусава».
У рабоце сесіі прыняў удзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Сяргей Мяцеліца.