Дэпутаты Какоўчынскага сельскага Савета адыходзяць ад «кабінетнага» стылю работы.

Як запэўніў упраўляючы  справамі сельвыканкама Сяргей Цярэня,  «хадзьба ў народ» — эфектыўны метад дзейнасці, які не толькі павышае адказнасць прымаючага боку ў плане навядзення парадку, але і прымушае больш грунтоўна рыхтавацца да таго ці іншага мерапрыемства адказных за яго правядзенне асоб.

 Вось і нядаўна адбылася выязная сесія сельскага Савета дэпутатаў, на якой  разгледжана пытанне «Аб ідэалагічнай рабоце ў працоўных калектывах структурных падрадзяленняў філіяла «Багушэўскі спіртзавод» Віцебскага лікёра-гарэлачнага завода, ААТ «Бяленева», «Какоўчына», «Літусава».

 Сесія прайшла ў два этапы: спачатку дэпутаты і запрошаныя наведалі ўсе цэхі завода, пазнаёміліся з вытворчасцю спірту, дакументацыяй. Пасля чаго адбылося пленарнае пасяджэнне. Асабліва крытычна паставіліся ўдзельнікі сесіі да арганізацыі ідэалагічнага забеспячэння адкрытага акцыянернага таварыства «Літусава».

 У рабоце сесіі прыняў удзел  начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Сяргей Мяцеліца.