«Чыстая вада» дойдзе і да жыхароў аграгарадкоў

У Беларусі не першы год рэалізуецца дзяржаўная праграма «Чыстая вада». Дзякуючы ёй, у Сянно ўзведзе­на і эксплуатуецца  першая ў горадзе станцыя абезжалезвання вады. Сёлета пачнецца будаўніцтва другой — у раёне вуліцы Пятаковіча, што дапаможа забяспечыць якаснай пітной вадой жыхароў Галынкі. Выдаткаваны на 2011 год сродкі на ўзвядзенне станцыі абезжалезвання вады ў Машканах і Багданаве. Праект на ўзвядзен­не такой жа станцыі ёсць у Багушэўску. Засталося знайсці яго выканаўцу. Праўда, фінансавацца будаўніц­тва станцыі будзе з дзвюх крыніц: абласнога бюджэту і Сусветнага банка развіцця.

 Атрымаюць чыстую ваду і жыхары Сянно, якія жывуць на заходняй вуліцы Жаўрука. Магчыма, будзе пабудавана яшчэ адна станцыя абезжалезвання вады. А можа знойдуцца іншыя варыянты падачы чыстай вады ў гэты мікрараён. Сказаць дакладна пакуль цяжка, але над вырашэннем праблемы кіраўніцтва раёна і РУП ЖКГ працуюць. Пра гэта паведаміў Мікалай Жукоўскі, дырэктар РУП ЖКГ.

Аляксандр ЛАЗЮК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *