У Віцебску і Пскове селі за Лермантава

Віцебскую абласную бібліятэку імя У.І.Леніна і Пскоўскую абласную навуковую бібліятэку звязваюць цесныя і плённыя стасункі. Яшчэ больш умацаваць супрацоўніцтва паміж імі ставіць на мэце сумесны літаратурны конкурс «Чытаем разам», пачатак якога нядаўна абвясцілі расійскія і беларускія бібліятэкары. Тэмай яго арганізатары выбралі «Чытаем Лермантава, ці Герой нашага часу».  Удзельнікам прапануецца раскрыць яе праз аналіз лермантаўскіх твораў, іх актуальнасць для чытачоў ХХІ стагоддзя, альбо самому паразважаць на тэму «Герой нашага часу! Хто ён? Які ён?». Для канкурсантаў няма ўзроставых абмежаванняў. Гэта могуць быць вучні, студэнты, настаўнікі, журналісты, прафесійныя літаратары, члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў, якія пражываюць на тэрыторыі Пскоўскай і Віцебскай абласцей. Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы конкурсу можна даведацца ў Сенненскай цэнтральнай бібліятэцы, на сайце http://www.vlib.by. Палажэнне таксама будзе разаслана па ўсіх школах раёна.

Вольга Бандарэвіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *