Карагоды вакол ёлкі і тэатралізаванае прадстаўленне — у Сянне працавала Рэзідэнцыя Дзеда Мароза

На працягу некалькі дзён у фае раённага цэнтра культуры і народнай творчасці працавала Рэзідэнцыя Дзеда Мароза.

 У ліку першых наведвальнікаў былі хлопчыкі і дзяўчынкі дзіцячага садка №2 г.Сянно. Малышы сталі ўдзельнікамі вясёлага тэтралізаванага прадстаўлення, падрыхтаванага супрацоўнікамі Сенненскага РЦКіНТ і цэнтральнай раённай бібліятэкі.

 Дзеці з захапленнем вадзілі карагоды вакол ёлкі, танцавалі, прымалі ўдзел у розных гульнях.

 Напрыканцы святочнай праграмы малыя з асаблівым хваляваннем і бляскам у вачах расказвалі галоўнаму навагодняму чараўніку вершы, за што той шчодра частаваў цукеркамі.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

На здымках: падчас мерапрыемства. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *