Сенненскі раённы хор ветэранаў адзначаны спецыяльным дыпломам

Што рабіць на пенсіі? Такім пытаннем нярэдка задаюцца людзі пасля выхаду на заслужаны адпачынак. Між тым, гэта лепшы перыяд, каб заняцца тым, на што ў працоўныя будні не хапала часу, — творчасцю. Для многіх пенсіянераў райцэнтра такой аддушынай стаў раённы хор ветэранаў.

У гэтым годзе калектыў адзначыў 30-годдзе свайго існавання на сцэне, і сёння яго шэрагі папаўняюцца артыстамі. Хор актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці не толькі раёна, але і вобласці. На днях калектыў вярнуўся з узнагародамі з фестывалю самадзейнай і мастацкай творчасці ветэранаў і пенсіянераў «Песня збірае сяброў», што праходзіў у Оршы. Нягледзячы на ​​занальны фармат мерапрыемства, геаграфія ўдзельнікаў сёлета пашыралася. На сцэне гарадскога культурнага цэнтра «Перамога» нароўні з калектывамі з васьмі рэгіёнаў Віцебшчыны выступілі госці з Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці.

Творчасць сенненцаў прыйшлася даспадобы гледачам. Па выніках фестывалю раённы хор ветэранаў адзначаны спецыяльным дыпломам. А інструментальны дуэт у складзе Галіны Бандарэвіч (акардэон) і Казіміра Асіповіча (саксафон) уганараваны прызам глядацкіх сімпатый.

Наш кар.